20 траўня 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Частку «зніклых» у Менску студэнтаў з Бангладэш знайшлі ў Францыі

3
Частку «зніклых» у Менску студэнтаў з Бангладэш знайшлі ў Францыі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Рэальнай мэтай уезду ў Беларусь большасці са «зніклых» студэнтаў была наступная міграцыя ў Еўразвяз.

Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БелТА паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

«Цяпер нам дакладна вядома, што рэальнай мэтай уезду большасці з іх была наступная міграцыя ў Еўразвяз. Паводле папярэдняй інфармацыі, некаторыя студэнты ўсё ж змаглі трапіць у Францыю, а іншых затрымала памежная ахова Латвіі, - сказаў Ігар Шуневіч. - Цяпер яны чакаюць пастановы аб дэпартацыі».

Нагадаем, аб знікненні студэнтаў з Бангладэш стала вядома ў пачатку студзеня. Паведамлялася, што ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце «згубіліся» 24 студэнты, якія навучаюцца на падрыхтоўчых курсах.

16 студзеня стала вядома, што шэсць замежных студэнтаў, якія прыехалі вучыцца ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, знаходзяцца ў следчым ізалятары. Ім пагражала дэпартацыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках