19 траўня 2024, Нядзеля, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA выпрабоўвае мадэль звышгукавога пасажырскага самалёта

16
NASA выпрабоўвае мадэль звышгукавога пасажырскага самалёта

Звышгукавыя пасажырскія пералёты могуць стаць рэальнасцю ўжо ў найбліжэйшай будучыні.

Канцэпцыя звышгукавых пасажырскіх самалётаў здзейсніла яшчэ адзін крок на шляху да рэалізацыі. Пра гэта піша «РБК-Україна» са спасылкай на выданне «Папулярная Механіка».

Так, NASA і кампанія Lockheed Martin пачалі першыя высокахуткасныя выпрабаванні ў аэрадынамічнай трубе бясшумных Supersonic Technology (QueSST) X-Plane, спраектаваных у Навукова-даследчым цэнтры Глена ў Кліўлендзе.

Агенцтва выпрабоўвае мадэль X-Plane ў маштабе 1:10 у спецыяльных аэрадынамічных устаноўках. Спецыялісты мяркуюць, што самалёт QueSST X-Plane зможа здзяйсняць звышгукавыя пералёты ўжо ў найбліжэйшай будучыні.

«Мы вымераем націскі ва ўсіх кірунках, каб пераканацца, што самалёт будзе ўпэўнена адчуваць сябе ў паветры ва ўсякі варунках», - распавёў авіякасмічны інжынер Рэй Кастнэр, пад кіраўніцтвам якога праходзяць выпрабаванні.

Нядаўнія даследаванні паказалі, што ўдарныя гукавыя хвалі, якія самалёт стварае, пераходзячы ў звышгукавы рэжым, можна генераваць так ціха, што на зямлі і ў самым самалёце іх наўрад хто-небудзь пачуе.

Дадамо, што выпрабаванні працягнуцца да сярэдзіны 2017 года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках