19 траўня 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уезд у Беларусь забаронены 1 мільёну 700 тысячам чалавек

25
Уезд у Беларусь забаронены 1 мільёну 700 тысячам чалавек

1,5 мільёна былі ўнесеныя ў чорны спіс з ініцыятывы Расіі, 300 тысяч з іх - украінцы.

Падчас прэс-канферэнцыі міністра ўнутраных спраў Шуневіча папрасілі пракаментаваць затрыманне ў Менску ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана, піша tut.by.

— Хацелася б падыскутаваць з нагоды таго, што ён вядомы пісьменнік. Я ўкраінскую літаратуру вывучаў 17 гадоў, але такое прозвішча чую ўпершыню, — адзначыў Шуневіч.

Паводле звестак міністра ўнутраных спраў, усяго ў чорным спісе асоб, якім забаронены ўезд у Беларусь і Расею, знаходзіцца 1,7 мільёна чалавек. 1,5 мільёна былі ўнесеныя з ініцыятывы Расеі, 300 тысяч з іх — украінцы.

— Мы абавязаны выяўляць такіх грамадзян і затрымліваць. І затрымалі, таму што міліцыя працуе добра. А здарылася гэта ўночы, бо інфармацыя паступіла ўначы аб тым, што ў Беларусі знаходзіцца чалавек, звязаны з тэрарызмам. Чакаць да раніцы не маглі, — заявіў Ігар Шуневіч.

Нагадаем, украінскі пісьменнік Сяргей Жадан быў затрыманы ў Менску ўначы 11 лютага. Высветлілася, што яшчэ ў 2015 годзе яму забаранілі ўезд на тэрыторыю Расеі з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». А паколькі Беларусь знаходзіцца з РФ у адной візавай зоне, то забарона аўтаматычна рапсаўсюджваецца і на Беларусь з Казахстанам. Сяргей Жадан правёў ноч у Ленінскім РУУС, яму паставілі штамп, які забараняе ўезд у Беларусь. А праз дзень гэтую забарону скасавалі.

Пазней начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў «Радыё Свабода», што адбылася тэхнічная накладка. Ва ўкраінскага пісьменніка розная транскрыпцыя імя ў пашпарце і спісе.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках