27 красавiка 2024, Субота, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацыяліста Бенуа Амона вылучылі ў прэзідэнты Францыі

5
Сацыяліста Бенуа Амона вылучылі ў прэзідэнты Францыі
Бенуа Амон
ФОТА: REUTERS

Сацыялістычная партыя афіцыйна вылучыла свайго кандыдата на пасаду прэзідэнта Францыі.

Тыдзень таму гэты 49-гадовы палітык, які ўважаўся за аўтсайдэра, стаў пераможцам праймерыз левых, набраўшы блізу 59 адсоткаў галасоў у другім туры. Ягоны апанент, былы прэм'ер Мануэль Вальс на цырымоніі не прысутнічаў, паведамляе «Радио Свобода».

У парыжскую залу, дзе ў нядзелю праходзіла вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты Бенуа Амона, прыйшлі падтрымаць яго блізу дзвюх тысяч чалавек. Сярод іх былі мэр Парыжа Ан Ідальга, былая міністр юстыцыі Крысціян Табіра, а таксама некаторыя чальцы кабінета міністраў. На цырымоніі прысутнічалі таксама канкурэнты Амона ў праймерыз Арно Мантэбур і Венсэн Пеён, але не было экс-прэм'ера Мануэля Вальса, які саступіў Амону ў другім туры праймерыз.

Як адзначае AFP, пакуль не назіраецца «адтоку» сацыялістаў да былога міністра эканомікі Эмануэля Макрона, які пакінуў урад і самастойна высунуў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты ад створанага ім руху «Наперад!» (En marche!). Акрамя таго, за тыдзень рэйтынг Бенуа Амона павялічыўся прыкладна на дзесяць адсоткаў - да 16-17%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках