27 красавiка 2024, Субота, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль палова беларусаў заляпляе вэб-камеры ізастужкай

37
Амаль палова беларусаў заляпляе вэб-камеры ізастужкай
Фота: panthermedia/vostock-photo

Беларусы не давяраюць бяспецы інтэрнэту.

Згодна з праведзеным у снежні 2016 года апытаннем, 48% інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі заляпляюць ізастужкай вэб-камеры, баючыся ўзлому прылад. У апытанні ўдзельнічалі ўладальнікі як убудаваных, так і вонкавых прылад. Яны выбіралі прыдатны варыянт адказу на пытанне «Ці асцерагаецеся вы ўзлому вэб-камеры?», піша onliner.by.

24% удзельнікаў апытання антывіруснай кампаніі ESET прызнаюць, што ўзлом чужой вэб-камеры - рэальнасць. Аднак гэтая пагроза іх асабліва не турбуе: яны выбралі варыянт адказу «Мяне абароніць антывірус». 18% беларусаў асцерагаюцца за вэб-камеры, бо не сумняваюцца ў кваліфікацыі хакераў, 10% рэспандэнтаў пагрозу відавочна недаацэньваюць.

6% рэспандэнтаў выбралі адказ «Не, я ж не знакамітасць», а 10% перакананыя, што дыстанцыйны ўзлом камеры - проста выдумкі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках