27 красавiка 2024, Субота, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія анархісты праводзяць акцыі пад лозунгам «Чыноўнік - галоўны дармаед!»

11
Берасцейскія анархісты праводзяць акцыі пад лозунгам «Чыноўнік - галоўны дармаед!»

Анархісты Берасця правялі ў горадзе шэраг агітацыйных акцый супраць абсурднага падатку.

«Беларускія чыноўнікі на чале з Лукашэнкам імкнуцца развязаць праблемы ў эканоміцы, якія яны самі ж стварылі, за кошт простых беларусаў. Уводзячы ўсё больш і больш абсурдныя падаткі, улады адбіраюць у людзей астатнія грошы, у той час як беспрацоўе ў краіне далей расце.

Народ называюць «дармаедамі», у той час як сапраўдныя дармаеды сядзяць у дарагіх гарнітурах у міністэрскіх кабінетах. Маюць катэджы, самаходы, нічога карыснага не робяць і толькі прыгнятаюць нас, прыдумляючы, які б яшчэ накласці падатак. Гэта яны сапраўдныя дармаеды!

Калі нас не задавальняе сітуацыя ў краіне, то годзе трываць і плаціць падаткі нахабнай дзяржаве!

Пара выказваць сваю нязгоду!» - гаворыцца ў звароце анархістаў.

Актывісты распаўсюджваюць улёткі, налепкі, газеты, развешваюць банеры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках