27 красавiка 2024, Субота, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве прайшла акцыя з патрабаваннем вярнуць Крым Украіне

2
У Варшаве прайшла акцыя з патрабаваннем вярнуць Крым Украіне
ФОТА: АДАМ ЗАВАЛЬНЯ/РАДЫЁ РАЦЫЯ

Дзясяткі людзей выйшлі да амбасады РФ у гадавіну пачатку акупацыі паўвострава.

У Варшаве пад расейскай амбасадай правялі пікет салідарнасці з крымскімі палітвязнямі. У гадавіну пачатку акупацыі Крыма да сцен дыпламатычнай пляцоўкі прыйшлі дзясяткі людзей, каб выказаць сваю нязгоду з акупацыяй паўвострава.

Сярод прысутных быў таксама былы віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Кшыштаф Станоўскі.

«З 1994 года я працаваў у Крыме. Дапамагалі крымскім татарам вярнуцца дадому, на сваю Радзіму. Гэта была іх вялікая мара. У мяне там вельмі шмат сяброў. На жаль, з моманту анэксіі Крыма многія або загінулі, або знаходзяцца за кратамі або пераследуюцца іншым шляхам. Шмат сем'яў выціснулі адтуль або разлучылі», - распавёў Кшыштаф Станоўскі «Радыё Рацыя».

ФОТА: АДАМ ЗАВАЛЬНЯ/РАДЫЁ РАЦЫЯ

Расейскія ўлады аказваюць нечуваны ціск на крымскіх татараў, сцвярджалі ўдзельнікі акцыі.

Нафісы Кашапаў, казанскі татарын, брат якога з'яўляецца пуцінскім палітвязнем, паведаміў, што рэпрэсіі закранулі дзясяткі тысяч чалавек.

«Больш за 30 крымскіх татараў з'яўляюцца палітвязнямі. Каля дваццаці тысяч чалавек беглі з Крыма. Зараз там адбываецца татальны тэрор супраць крымскіх татараў, каб іх запалохаць і зламаць. Але гэта ў іх не атрымаецца».

Удзельнікі пікету таксама выказалі салідарнасць з крымскім кінарэжысёрам Алегам Сянцовым, якога асудзілі на 20 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Прысуд быў агучаны пасля таго, як жыхар Сімферопаля выйшаў на плошчу пратэставаць супраць расейскай акупацыі паўвострава.

ФОТА: АДАМ ЗАВАЛЬНЯ/РАДЫЁ РАЦЫЯ
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках