28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі апраўдалі паліцэйскага, які змясціў Пуціна ў спіс злачынцаў

8
У Фінляндыі апраўдалі паліцэйскага, які змясціў Пуціна ў спіс злачынцаў

Пуцін патрапіў у «чорны спіс» паліцыі праз кантакты з байкерскім клубам «Начныя ваўкі».

Апраўданы апошні з трох фінскіх паліцэйскіх, якіх абвінавацілі ў халатнасці, якая прывяла за сабой з'яўленне імя расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў спісе падазраваных злачынцаў, паведамляе расейская служба ВВС.

У 2013 годзе МУС Фінляндыі патрапіла ў надзвычай няёмкае становішча праз тое, што Пуцін быў памылкова ўнесены ў паліцэйскую базу звестак у якасці падазраванага ў злачыннай дзейнасці ў Расеі.

Абвінавачванні, вылучаныя супраць двух супрацоўнікаў паліцыі, якія раней былі адхіленыя судом больш нізкай інстанцыі, а зараз апеляцыйны суд апраўдаў і трэцяга паліцэйскага.

Крэмль ніяк не пракаментаваў гэтыя паведамленні.

Стасункі паміж Расеяй і яе паўночным суседам час ад часу ўскладняюцца, але калі стала вядома пра гэту памылку, Крэмль успрыняў яе з іроніяй і не стаў намагаць на тым, каб да вінаватых былі прынятыя якія-небудзь меры.

Фінская пракуратура ўстанавіла, што база звестак падазраваных у здзяйсненні злачынстваў, за якія пагражае пакаранне не менш за паўгода пазбаўлення волі, мела шматлікія памылкі.

Апынуўся ў ёй з незразумелай прычыны і расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

«Сур'ёзная памылка»

Выносячы апраўдальны вердыкт супрацоўніку паліцыі, апеляцыйны суд пастанавіў, што ён не можа падпасці пад крымінальны пераслед.

Нягледзячы на тое, што ён непасрэдна адказваў за гэтую базу звестак, яго службовыя абавязкі не былі прапісаныя досыць выразна, пастанавіў суд.

Калі паведамленні пра тое, што Пуцін знаходзіцца ў спісе падазраваных злачынцаў, з'явіліся ў фінскай прэсе, паліцыі давялося прасіць прабачэнне за дапушчаную «сур'ёзную памылку».

Мясцовы тэлеканал MTV3 паведаміў, што гэта адбылося праз яго кантакт з байкерамі з групы «Начныя ваўкі», пры гэтым ўключэнне ў базу звестак не мела на ўвазе, што сам Пуцін падазраецца ў нейкім злачынстве.

Аднак кіраўніца міністэрства ўнутраных спраў Фінляндыі Пяйві Расянен, просячы прабачэння перад расейскім прэзідэнтам, нічога пра байкераў не сказала. Яна паабяцала высветліць як яго імя магло трапіць у спіс і знайсці адказнага за ўцечку сакрэтнай інфармацыі.

Было распачата расследаванне, а спіс быў пераправераны на прадмет іншых памылак і недакладнасцяў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках