28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч атрымаў прэмію «Рыцар года»

8
Генадзь Фядыніч атрымаў прэмію «Рыцар года»
Генадзь Фядыніч
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Прэмія імя Юрыя Захаранкі прысуджаецца за праяўленне смеласці, волі і самаахвярнасці.

1 сакавіка грамадскі рух імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы Айчыны» назваў лаўрэата штогадовай прэміі «Рыцар года: з адкрытым забралам», паведамляе «Беларуская праўда».

Ім стаў старшыня Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

Прэмія імя Юрыя Захаранкі прысуджаецца лаўрэату за праяўленне ім смеласці, волі і самаахвярнасці ў барацьбе за адраджэнне свабоды і дэмакратыі ў Беларусі.

Генадзь Фядыніч (другі злева), FACEBOOK.COM/PAULYUK.BYKOWSKI

Раней лаўрэатамі прэміі «Рыцар года: з адкрытым забралам» станавіліся:

дэпутат «палаты прадстаўнікоў», генерал Узброеных сіл Валерый Фралоў (2004);

праваабаронца, сябра БХК Гары Паганяйла (2005 г);

экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, палітвязень Аляксандр Казулін (2006);

прадпрымальнік, ветэран вайны ў Афганістане, палітвязень Мікалай Аўтуховіч (2007);

вядомы журналіст, публіцыст і аўтар больш чым дваццаці кніг пра сучаснае жыццё Беларусі Аляксандр Тамковіч (2008),

грамадскі дзеяч, ветэран вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі (2009);

экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, паэт Уладзімір Някляеў (2010);

экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, палітвязень Мікалай Статкевіч (2011);

праваабаронца, кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская (2012),

старшыня рады нацыянальнага адраджэння Беларусі, ветэран вайны ў Афганістане Уладзімір Барадач (2013 года);

журналіст газеты «Новы час», вядомы палітычны блогер, Дзмітрый Галко (2014);

«Рыцарам года» за 2015 год быў абвешчаны экс-суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках