27 красавiка 2024, Субота, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША патрабуюць ад Расеі забяспечыць празрыстасць вучэнняў «Захад 2017»

10
ЗША патрабуюць ад Расеі забяспечыць празрыстасць вучэнняў «Захад 2017»
Бэн Ходжэс
ФОТА: DELFI/DOMANTAS PIPAS

РФ павінна запрасіць на вучэнні назіральнікаў і незалежныя СМІ.

Генерал ЗША Бэн Ходжэс, які знаходзіцца ў сераду ў Літве, заклікаў Расею забяспечыць празрыстасць вучэнняў «Захад 2017», якія павінны адбыцца ў верасні, піша delfi.lt.

Са слоў камандуючага Наземнымі сіламі ЗША ў Еўропе, гэта дапамагло б знізіць рост занепакоенасці з нагоды вучэнняў.

Ён адзначыў, што Расея павінна запрасіць на вучэнні вялікую колькасць назіральнікаў і прадстаўнікоў СМІ.

Я ведаю, што ёсць непакой з нагоды вучэнняў «Захад 2017», - заявіў Б. Ходжэс журналістам на брыфінгу ў Мінабароны Літвы. - Я заклікаю расейцаў знізіць гэты неспакой з дапамогай празрыстасці. Расейцы павінны запрасіць для ўдзелу СМІ, каб яны ўбачылі гэтыя вучэнні, як NATO запрашае СМІ назіраць за ўсім, што мы робім.

«Таму я заклікаю расейцаў запрасіць не мінімальную колькасць журналістаў і назіральнікаў, прадугледжаную ў Венскім дакуменце, а зрабіць усё ў духу стабільнасці і празрыстасці», - дадаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках