28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны праспект Менска ператнуць з 20:30 да 00:00

61
Галоўны праспект Менска ператнуць з 20:30 да 00:00

Цэнтральныя вуліцы і праспект ператнуць праз рэпетыцыю параду.

Адцінак менскага праспекта Незалежнасці ад вуліцы Казлова (каля пл.Перамогі) да вуліцы Свярдлова (пл.Незалежнасці) ператнуць з паловы 9-й вечара да 12 ночы 1 і 2 сакавіка. Таксама рух закрыюць на вуліцы Янкі Купалы ад скрыжавання з вуліцай Багдановіча да скрыжавання з Першамайскай і на вуліцы Леніна ад праспекта Пераможцаў да Ульянаўскай, перадае «Радыё Свабода».

Аб руху грамадскага транспарту ў гэты час піша Мінсктранс. Цэнтральныя менскія вуліцы ператнуць праз рэпетыцыю параду, запланаванага на Дзень беларускай міліцыі 4 сакавіка.

Беларуская міліцыя, згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, адзначае сваё свята ў дзень прызначэння Міхаіла Фрунзэ часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага земскага саюза аховы парадку ў Менску ў 1917 годзе. Але на той момант ні беларускай міліцыі, ні беларускай дзяржавы яшчэ не было - Беларуская Народная Рэспубліка з'явілася праз год, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь - праз два гады. На момант прызначэння Фрунзэ беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расейскай імперыі, якая ў гэты час вяла баявыя дзеянні ў Першай сусветнай вайне.

Да «100-годдзя беларускай міліцыі» ў Менску адкрыюць помнік гарадавога ў форме Расейскай імперыі. Міністр унутраных спраў Беларусі тым часам заяўляе, што з гонарам носіць форму савецкага НКВД.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках