27 красавiка 2024, Субота, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш як палова расейцаў не верыць навінам з тэлевізара

18
Больш як палова расейцаў не верыць навінам з тэлевізара

Недавер да навін адчуваюць 66% расейцаў.

Пра гэта сведчаць звесткі апытання, праведзенага Фондам грамадскай думкі (ФОМ). У 21% навіны з тэлевізара часта выклікаюць недавер, у 45% удзельнікаў апытання — рэдка, паведамляе РБК.

Паводле звестак сацыёлагаў, у тым выпадку, калі навінавая інфармацыя не выклікае даверу, 18% расейцаў шукаюць яе ў інтэрнэце на сайтах навін, 17% абмяркоўваюць яе са сваімі блізкімі і сябрамі, а 10% шукаюць яе на іншых СМІ, у тым ліку ў газэтах і на радыё. 23% заявілі, што не робяць спецыяльных дзеянняў.

47% удзельнікаў апытання мяркуюць, што якасць навінавых праграм на расейскай тэлевізіі за апошнія два гады павысілася, 26% не ўбачылі змен, а 13% выказаліся, што навіны на расейскай ТВ пагоршыліся.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках