27 красавiка 2024, Субота, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў працаўладкаваць сваіх палюбоўніц і палюбоўнікаў

331
Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў працаўладкаваць сваіх палюбоўніц і палюбоўнікаў
Фота: БелТА

За выкананнем гэтага наказу прасочыць палкоўнік Шпегун.

На нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны 9 сакавіка Лукашэнка заявіў на адрас чыноўнікаў і «іншых значных у краіне асобаў»:

- Працаўладкуйце, калі ласка, сваіх жонак, мужоў, палюбоўніц і палюбоўнікаў, родных і блізкіх. Тых, хто павінен і можа працаваць. Калі жонка ці палюбоўніца хворая, ну што ж, будзем лячыць. Калі могуць працаваць і павінны, яны максімум з 1 красавіка павінны быць на працы, - прыводзіць БелТА словы дыктатара.

- Вы можаце сказаць: дык яны заплацяць $200, або Br400 на год. Не, пажадана, каб яны былі на працы, - заявіў прэзідэнт. - Я не хачу называць канкрэтныя прозвішчы. Палкоўнік Шпегун (начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку Сяргей Шпегун - рэд.) павінен узяць гэта пытанне асабіста на кантроль і мне далажыць пасля 1 красавіка.

Лукашэнка заклікаў паглядзець «па кадравым рэестры, хто такі багаты ў яе муж, што яна сядзіць сёння, нічога не робячы, маючы дзіця 20-22 гадоў і не маючы пенсіённага ўзросту».

- Напэўна, вы некаторых ведаеце, я таксама. Але пакуль прозвішчаў не называю, - дадаў дыктатар.

Напісаць каментар 331

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках