27 красавiка 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падробка новых беларускіх грошай набірае абароты

7
Падробка новых беларускіх грошай набірае абароты

У Менску з пачатку года выяўлена 20 фактаў збыту падробленых беларускіх рублёў.

Пра гэта паведаміў БелТА старэйшы оперупаўнаважаны ў асабліва важных справах управы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама Юрый Рэмберг.

"З пачатку 2017 года ў Менску выяўлена 20 фактаў збыту падробленых беларускіх рублёў, адзін - у Менскай вобласці. За аналагічны перыяд мінулага года не было ніводнага такога факту», - адзначыў Юрый Рэмберг.

Так, у адным са сталічных аддзяленняў банка па вул.Крапоткіна аператыўнікі канфіскавалі падробленую купюру Br50. Грошы належалі 62-гадоваму менчуку, які займаецца продажам кветак. У той дзень ён прыйшоў абмяняць частку атрыманых грошай, не падазраючы, што адна з купюр падробленая.

Ідуць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення асобы, датычнай да збыту купюры. Праваахоўнікі падкрэсліваюць, што збыт, выраб і захоўванне падробленых банкнот цягне крымінальную адказнасць аж да пазбаўлення волі ад пяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Беларускія банкноты трэба правяраць на наяўнасць вадзяных знакаў і ахоўнай ніткі. Варта звяртаць увагу на краі купюр, малюнкі пярэдняга і адваротнага бакоў, выразнасць абрысаў. Папера не павінна быць мяккай навобмацак. Прыкметамі падробкі могуць быць: адсутнасць рэльефнасці ў маляўнічым пласце ў лічбавым пазначэнні наміналу і ў абрэвіятуры НБРБ, адсутнасць або імітацыя схаванага малюнка, нязменлівы колер фарбы пры нахіле банкноты.

Тым, хто стаў ахвярай фальшываманетчыкаў, варта неадкладна звярнуцца ў органы ўнутраных спраў. Чым хутчэй атрымаецца паведаміць у міліцыю, тым большая імавернасць знайсці зламысніка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках