3 траўня 2024, Пятніца, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Пінска: Лукашэнка давёў краіну і толькі на сваім залатым унітазе лётае

25
Жыхар Пінска: Лукашэнка давёў краіну і толькі на сваім залатым унітазе лётае
Скрыншот: BELSAT.EU

Трэба мяняць усю ўладу аж да старшыняў калгасаў.

Пра гэта тэлеканалу «Белсат» заявіў малады мужчына на акцыі пратэсту ў Пінску.

«Па-першае, вялікі дзякуй пінчукам за тое, што выйшлі ў гэты дзень на Плошчу.

Па-другое, на пытанне «Што трэба мяняць?» Адкажу: трэба мяняць усю ўладу аж да старшыняў калгасаў. Поўная люстрацыя - і паўстаць ім усім перад судом. А потым будзем будаваць новую краіну.

Для пачатку трэба скасаваць усе дэкрэты, усе гэтыя непатрэбныя падаткі (на дарогі і іншыя) і даць працу людзям. І не проста працу - а працу з годным заробкам.

200 рублёў - гэта проста смешна. Пры коштах у нашай краіне нават 500 даляраў заробку недастаткова. Я за мяжой пражыў 5 гадоў: нават у Маскве многія прадукты харчавання значна таннейшыя, чым у Беларусі.

Дыктатура 23 гады спрабавала зрабіць з нас «чарачнікаў-скварачнікаў». А беларусы - гэта вельмі працавіты і добры народ, мы выдатна ўмеем працаваць. «Чарка і скварка» - гэта не наша. А ўлада так зрабіла, што ва ўсякую краму заходзіш - і гарэлка ў тры ярусы стаіць. Гэта генацыд. Нас 9,6 мільёнаў чалавек, а павінна было быць 12 мільёнаў. А гэты (Лукашэнка - рэд.) толькі на сваім «Боінгу», на залатым ўнітазе лётае...Я скажу так: гэты чалавек некампетэнтны. Жыве Беларусь!», - заявіў пінчук.

Сёння больш за 1000 чалавек выйшлі на акцыю пратэсту супраць незаконнай улады ў Пінску. Сайт Charter97.org вёў онлайн-рэпартаж з мітынгу абураных пінчукоў.

Нагадаем, што 17 лютага ў Менску адбыўся шматтысячны Марш абураных беларусаў з патрабаваннем скасаваць дэкрэт аб «дармаедах» і правесці новыя свабодныя выбары. Уладам быў дадзены месяц на выкананне патрабаванняў Марша.

Пасля гэтага 26 лютага маштабныя акцыі пратэсту прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. У Гомелі на вуліцы таксама выйшла некалькі тысяч чалавек.

5 сакавіка «Маршы недармаедаў» прайшлі ў буйных гарадах Беларусі. У Берасці на акцыю выйшла некалькі тысяч чалавек, пратэстоўцы перакрылі галоўны праспект горада.

Лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу заклікалі суграмадзян з Менска і рэгіёнаў выйсці 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтры сталіцы, а 26 сакавіка - на акцыі пратэсту ў сваіх гарадах.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках