27 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стрыжак: Пік пратэстаў будзе 25 сакавіка ў Менску і 26 - у Гомелі і Віцебску

6
Андрэй Стрыжак: Пік пратэстаў будзе 25 сакавіка ў Менску і 26 - у Гомелі і Віцебску
Андрэй Стрыжак

Улада не пакінула людзям ніякага іншага варыянту, акрамя як выходзіць на вуліцу.

Пратэстная хваля, якую ўлады цяпер актыўна збіваюць, аднак ідзе да свайго піку, мяркуе актывіст Незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Андрэй Стрыжак.

«Прагназуе, што самымі масавымі акцыі будуць у сталіцы, Гомелі і, магчыма, у Віцебску. Пратэстныя настроі ў сталіцы і рэгіёнах падобныя, але ёсць розніца ў тых, хто выходзіць на гэтыя мітынгі. Калі ў Менску ёсць традыцыйная праслойка дэмакратычна настроеных грамадзян, якія цяпер моцна разбаўленыя «дармаедамі», то ў рэгіёнах гэта збольшага менавіта «дармаеды» - людзі, якія раней ніколі не выходзілі на плошчу і яшчэ ўчора падтрымлівалі дзейную ўладу», - заявіў Андрэй Стрыжак «Радыё Свабода».

Актывіст мяркуе, што ўлада не пакінула людзям ніякага іншага выйсця, акрамя як выходзіць на вуліцу.

«Я мяркую, што выходзіць 25 сакавіка трэба, бо ўлада не пакінула нам ніводнага прававога механізму супрацьстаяння з дэкрэтам №3.

25 тысяч подпісаў, сабраныя нашым прафзвязам, якія былі адпраўленыя ў адміністрацыю Лукашэнкі, улада фактычна выкінула ў сметнік, тая ж доля спасцігла і наш новы зварот ужо ў Канстытуцыйны суд. Суддзі Канстытуцыйнага суда мяркуюць, што падатак на «дармаедства» магчымы ў нашай краіне. Цяпер адзіны механізм - выходзіць на Плошчу і аб'ядноўвацца вакол арганізацый, якія абараняюць правы грамадзян, як, напрыклад, наш незалежны прафзвяз».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках