10 траўня 2024, Пятніца, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусы яшчэ больш раззлаваліся на ўладу

19
«Беларусы яшчэ больш раззлаваліся на ўладу
ФОТА: SVABODA.ORG

На Дзень Волі 25 сакавіка ў Менску выйдуць нават тыя, хто дагэтуль вагаўся.

Пра гэта «Радыё Свабода» заявілі актывісты апазіцыйных арганізацый.

Актывіст БХД Дзяніс Садоўскі, які фактычна ўзначаліў «Марш недармаедаў» у Менску 15 сакавіка упэўнены: «Па змесце і колькасці асноўнай будзе акцыя 25 сакавіка. Як будуць далей развівацца падзеі ў краіне, залежыць ад колькасці ўдзельнікаў на акцыю 25 сакавіка».

Ён таксама дадаў, што «Маршы недармаедаў», якія прайшлі 15 сакавіка ў Горадні і Магілёве, сталі рэкорднымі па колькасці для гэтых гарадоў.

Прадстаўнік Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч сказаў, што ўлады напалоханыя маштабам народных пратэстаў.

«Улады прадэманстравалі страх. Брутальна хапалі абсалютна мірных людзей, якіх цяпер судзяць і даюць адміністрацыйныя арышты. Такая логіка ўладаў. Але па рэакцыях у сацыяльных сетках я бачу, што людзі толькі больш абурыліся такімі паводзінамі ўладаў. Таму можна чакаць, што 25 сакавіка выйдуць нават тыя, хто вагаўся».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках