27 красавiка 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежная запазычанасць Беларусі дасягнула рэкорду ў адносінах да ВУП

33
Замежная запазычанасць Беларусі дасягнула рэкорду ў адносінах да ВУП

Без новых запазычанняў луканоміку чакае дэфолт.

Валавая замежная запазычанасць Беларусі скарачаецца 3 квартал запар: падзенне за IV квартал 2016-га склала $411 млн, а за год - $691 млн, але адносна памеру эканомікі замежная запазычанасць дасягнула гістарычна максімальнай сумы – 78,6% да ВУП, тады як паводле вынікаў 2015-га было 67,4 %, паведамляе БДГ.

Замежная пазыковая нагрузка на грамадзян знізілася да $3953 на чалавека ў канцы 2016-га з $4028/чал у канцы 2015-га, але калі год таму гэта было 9,6 сярэднегадавых (сярэдніх за 2015-ы) беларускіх заробкаў, то цяпер - 10,6 (сярэдніх за 2016-ы).

Пры гэтым замежная дзяржаўная запазычанасць (тут: сума замежнай запазычанасці сектара дзяржаўнага кіравання і органаў грашова-крэдытнага рэгулявання (Нацыянальнага банка)) прыкметна павялічылася – і за квартал і за год.

Беларусь цяпер востра мае патрэбу ў замежным фінансаванні, як мінімум для абслугоўвання ўжо наяўнай замежнай запазычанасці. У гэтай сітуацыі скарачэнне знешняй запазычанасці – ёсць чысты вываз валюты з краіны, калі як патрэбен чысты ўвоз.

Паводле звестак Нацыянальнага Банка валавая замежная запазычанасць (ВЗЗ) Беларусі на канец 2016-га года склала $37,567 млрд. Гістарычна максімальнае значэнне ВЗЗ РБ - $40,802 млрд (у сярэдзіне 2014-га). У канцы 2015-га было $38,259 млрд.

ВЗЗ Беларусі знізілася да ўзроўню больш чым 3-гадовай даўніны. Ды і наогул апошнія 5-6 гадоў прыросту замежнай запазычанасці ўжо няма. Асабліва на фоне дынамікі ў «пяцігодку» 2006-10 гг., калі ВЗЗ узрастала на дзясяткі адсоткаў у год, а ў цэлым за тыя 5 гадоў валававя замежная запазычанасць Беларусі павялічылася ў 5,5 разоў (гэта быў час найбольшага мінусовага сальда існага рахунку плацежнага балансу, якое з'явілася праз паступовы рост цэнаў на нафту і газ ад Расеі, і гэтую «дзірку» ў плацежным балансе даводзілася «затыкаць» замежнымі пазыкамі).

ВЗЗ на душу насельніцтва на канец 2016-га - 3953$/чал. Гэта прыкладна адпавядае сярэдняму налічанаму заробку па краіне за 10,6 месяцаў. У момант пікавай сумы ВЗЗ (сярэдзіна 2014-га) велічыня была большай (4310$/чал.), але так як тады $-эквівалент заробкаў быў значна вышэйшы, чым цяпер ($600 супраць $370), гістарычна максімальная ВЗЗ была на той час супастаўная толькі з 7-месячным заробкам беларуса. Гэта значыць сённяшняя нагрузка на чалавека прыкметна вышэйшая, чым была пры рэкорднай ВЗЗ.

Замежная запазычанасць Беларусі - гэта абавязак у замежнай валюце. У канцы 2016-га ў банкаўскай сістэме краіны аб'ём замежных ліквідных актываў (наяўнай замежнай валюты, золата, крэдытаў нерэзідэнтам, дэпазітаў у замежных банках, замежных каштоўных папер і іншых патрабаванняў да нерэзідэнтаў) складаў $6,842 млрд.

Такім чынам, ВЗЗ на справаздачную дату, перавышае суму наяўных валютных актываў у 5,49 раз (+449%). Нягледзячы на паляпшэнне паказчыка, перавышэнне валавай знешняй запазычанасці за суму замежных актываў застаецца значным.

Але горш за ўсё ідзе справа з такім параметрам узроўню замежнай запазычанасці як суадносіны ВЗЗ/ВУП: яны дасягнулі гістарычна максімальнага значэння 79.3%. Гэта адбылося праз падзенне гадавога ВУП у далярах (да $47,80 млрд за 2016-ы на сярэднеўзважаным курсе).

Яшчэ 2 гады таму суадносіны ВЗЗ/ВУП былі не нашмат большымі за 50%, і гэта быў адзін з найлепшых паказчыкаў ва Усходняй Еўропе і СНД. Нягледзячы на тое, што паводле вынікаў 2015-га Беларусь у гэтым параметры і засталася сярод найлепшых, кардынальнага, як раней, адрознення ад усходнееўрапейскіх краін ЕЗ ужо няма.

За квартал валавая замежная запазычанасць стала меншай на $411 млн. За год ВЗЗ Беларусі скарацілася на $691 млн.

Пры гэтым у дзяржаўным сектары запазычанасць вырасла – павялічылася замежная запазычанасць органаў дзяржаўнага кіравання і цэнтральных органаў грашова-крэдытнага рэгулявання (Нацыянальнага банка), сумарна па гэтых двух сектарах: за квартал – на $564 млн., за год – на $909 млн.

Вынікам гэтага стала павелічэнне долі сектара дзяржкіравання ў агульным ВЗЗ да 37,7%, максімуму за 4 гады, а ўсяго дзяржаўнай замежнай запазычанасці (тут: дзяржкіравання + Нацыянальнага банка) – да 42,6%, максімальнага адсотка за 7 гадоў.

Доля дзяржсектара вырасла да сённяшняй на працягу апошніх 10-ці гадоў, у той час як доля міжфірменнага крэдытавання (прамых інвестыцый матчыных кампаній даччыным фірмам у Беларусі) застаецца на вельмі нізкім узроўні, самым нізкім сярод краін СНД і Усходняй Еўропы. А ў гэтым сектары прырост замежнай запазычанасці можа лічыцца станоўчай з'явай, так як гэта прамое інвеставанне ў эканоміку, чаго так жадаюць ад замежжа беларускія ўлады.

За апошнія 10 гадоў ВЗЗ вырасла на $30,723 млрд (з $6,844 млрд у канцы 2006-га да $37,567 млрд у канцы 2016-га). Замежная запазычанасць органаў дзяржаўнага кіравання вырасла за гэты ж час на $13,562 млрд (з $0,589 млрд да $14,151 млрд), банкі прыцягнулі з-за мяжы за гэты ж час $4,428 млрд на чыстай аснове, а замежная запазычанасць сектара эканомікі стала большай за 10 гадоў на $9,766 млрд.

Гэта значыць сектар дзяржаўнага кіравання (урад Беларусі) нарошчваў замежнае запазычанне ў апошняе 10-годдзе больш, чым любы іншы сектар.

На 2017-ы прыпадаюць значныя выплаты замежнага абавязку. Улічваючы суму замежных актываў, без новых запазычанняў не абысціся. Эканоміка, што скарацілася (і ў рэальным выразе і ў $-эквіваленце), будзе адчуваць на сабе моцны ціск замежнай запазычанасці.

Ужо цяпер на абслугоўванне замежнай запазычанасці (выплаты працэнтаў і самога «цела» запазычанасці) сыходзіць больш за 13% ВУП (хоць на пачатку мінулага года даходзіла амаль да 18%).

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках