27 красавiка 2024, Субота, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіч: Лозунг Купалы «Хлеба, солі, зямлі, волі!» актуальны і цяпер

4
Дашкевіч: Лозунг Купалы «Хлеба, солі, зямлі, волі!» актуальны і цяпер
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

25 Сакавіка беларусы выйдуць на плошчу не толькі з сацыяльнымі, але і з палітычнымі патрабаваннямі.

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч станоўча ацаніў планы Мікалая Статкевіча, якія тычацца шэсця на 25 сакавіка, паведамляе «Радыё Свабода». Ён падкрэслівае: «На акцыях да Дня Волі пастаянна гучаць сацыяльныя тэмы, таму тэма «дармаедаў» там будзе дарэчнай».

«Мы ідзем святкаваць 99-ю гадавіну абвяшчэння БНР. Тое, што акцыя носіць нейкае сацыяльнае адценне - не бачу ў гэтым ніякай праблемы. Акцыі на Дзень Волі заўсёды насілі нейкае адценне: ці палітычнае пасля якіх-небудзь рэпрэсій і зачыстак, ці праўкраінскае, калі гэта было пасля анэксіі Крыма. У грамадстве ёсць настроі, якія адпавядаюць тым ці іншым падзеям, няма нічога дрэннага ў тым, што святочнае мерапрыемства носіць такое адценне, якое па тых ці іншых абставінах склалася», - распавёў лідар «Маладога фронту».

«Хлеба, солі, зямлі, волі!» - Купалаўскі кліч быў актуальны сто гадоў таму, ён актуальны і цяпер. Ён і сацыяльны, і палітычны, і нацыянальны», - падсумаваў Зміцер Дашкевіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках