7 траўня 2024, aўторак, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец прыйшоў на «свята» анэксіі Крыма з плакатам «Пара сыходзіць, Дзімон»

8
Расеец прыйшоў на «свята» анэксіі Крыма з плакатам «Пара сыходзіць, Дзімон»

Крэатыўны плакат быў прадэманстраваны на канцэрце гурту «Прэм'ер-міністр» у Волагдзе.

У Волагдзе на канцэрце гурту «Прэм'ер-міністр» у гонар далучэння Крыма да Расеі паліцыя затрымала актывіста Ігара Філіпава з плакатам «Пара сыходзіць, Дзімон», паведамляе Newsvo.

Плакат Філіпава быў зроблены ў стылі малюнка, што ілюстраваў расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй «Ён вам не Дзімон» аб сядзібах, яхтах і вінаградніках прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева.

Актывіста адпусцілі праз тры гадзіны, проста «ўзяўшы тлумачэнні».

«Супрацоўнік паліцыі напісаў рапарт, увесь аддзел паліцыі пасмяяўся над тым, што адбываецца, але не больш таго. Нічога пакуль канкрэтна не сказалі, мяркуецца «Парушэнне устаноўленага парадку правядзення публічных мерапрыемстваў». Кажуць, што там мітынгу ніякага і не было. Мабыць, ілюзія зроку», - распавёў актывіст.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках