27 красавiка 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Арастовіч: 25 сакавіка Мікалай Статкевіч зробіць тое, што павінен

6
Алесь Арастовіч: 25 сакавіка Мікалай Статкевіч зробіць тое, што павінен
Мікалай Статкевіч

Крэда аднаго з лідараў беларускай апазіцыі: «Рабі, што павінен, і будзе што будзе».

25 сакавіка беларусы адзначаюць адно з галоўных нацыянальных святаў – Дзень Волі. Людзі, якія стаміліся ад галечы і абыякавасці ўладаў рыхтуюцца масава выйсці на пратэстную акцыю. Адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу, кандыдат у прэзідэнты 2010 года Мікалай Статкевіч заявіў, што гатовы ўзяць адказнасць за арганізацыю шэсця. Прарэжымныя СМІ зладзілі сапраўдную істэрыку, спрабуючы скампраметаваць пратэстоўцаў і Статкевіча персанальна.

Сваімі ўражаннямі пра тое, што адбываецца з сайтам socdemparty.org Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» падзяліўся экс-палітвязень, намеснік старшыні аргкамітэта «Народнай Грамады» Алесь Арастовіч.

Апошнім часам, асабліва напярэдадні святкавання 99-й гадавіны БНР, у СМІ распаўсюджваюцца здагадкі некаторых палітыкаў пра Мікалая Статкевіча. У святле гэтых пошукаў палітыкі пытаюцца: ці мае Статкевіч права адзначыць галоўнае свята Беларусі, так, як падказвае яму яго гістарычны, жыццёвы і палітычны досвед?

Як чалавек, асабіста які ведае Мікалая з 1991 года, і якому ўжо 64, паспрабую даць кароткі адказ ганьбіцелям, і тым людзям якіх гэтыя падазрэнні пахіснулі. Адзначу, што з 1991 года і да сёння, я з'яўляюся сябрам БЗВ, прайшоў шлях ад шараговага сябра БСДГ да першага намесніка БСДП (НГ). На момант уступлення ў гэтыя арганізацыі – я, тады дацэнт кафедры «Будаўнічая механіка» БНТУ, меў ужо пэўныя ўяўленні пра ўладкаванне сусвету і сваё месца ў ім. Асновай з'явілася і працягвае заставацца Біблія. Новы Запавет кажа, што пра чалавека варта ведаць, з якога ён роду, які вынік дзеяў яго, куды ідзе. Там жа апісаны «радавод Ісуса Хрыста, сына Давідавага, сына Абрамавага», яго жыццё і вучэнне, асуджэнне яго на пакаранне службовымі асобамі, уваскрэсенне.

Вы не ведаеце з якога Мікалай роду? Дык вось, нарадзіўся ён у 1956 годзе ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна ў сям'і настаўнікаў. Касцеша, радавы герб Статкевічаў, у Вялікім княстве Літоўскім вядомы з пачатку 15-га стагоддзя.

Вы не ведаеце, што рабіў Мікалай? У 1973 годзе паступіў у МВІЗРВ. Абараніў кандыдацкую і падрыхтаваў да абароны доктарскую дысертацыю. На пачатку 1991 года ў знак пратэсту супраць падаўлення танкамі дэманстрантаў у Вільні выйшаў з КПСС. 20 жніўня 1991 года Статкевіч, адзіны з вайскоўцаў у Беларусі публічна выступіў супраць путчу ў Маскве. Быў стваральнікам БЗВ. 8 верасня 1992 года, у гадавіну перамогі пад Воршай быў арганізатарам прыняцця грамадзянскай прысягі на вернасць Беларусі і г. д. Любы, які цікавіцца ягонай біяграфіяй, можа даведацца падрабязней праз Інтэрнэт.

Мікалай спакойны за свой гонар і годнасць, а значыць і за сваю будучыню. Яго крэда: «рабі, што павінны, і будзе што будзе». Хіба вы гэтага не ведаеце?

Вы спытаеце: - А ты хто такі? Так, мае продкі радавод не пісалі. Магчыма, не ўмелі пісаць. Пра майго бацьку, Арастовіча Івана Паўлавіча 1919 г.н. на сайце «подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай Вайне 1941-1945 гг.» напісалі іншыя людзі. Я чытаў гэта... Можа і вас зацікавіць.

І напрыканцы тым, хто распаўсюджвае і верыць у здагадкі. Я не знаходжу пацверджання біхевіарызму практыкай майго жыцця. У рамане «Майстар і Маргарыта» Булгакаў даў апісанне самага страшнага граху. Магчыма, гэты грэх і з'яўляецца прычынай узвядзення знеслаўлення і знявагі на майго таварыша і сябра Мікалая Статкевіча? Не бойцеся, 25 сакавіка 2017 года Мікалай зробіць тое, што павінны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках