27 красавiка 2024, Субота, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаеды» не вераць, што ім вернуць выплачаны падатак

37
«Дармаеды» не вераць, што ім вернуць выплачаны падатак

Хітрыкі ўладаў выявіліся марнымі.

Улады Беларусі паабяцалі вярнуць грошы асобам, якія ўжо ўнеслі збор, уведзены дэкрэтам аб «дармаедах». Але «дармаеды», што заплацілі «падатак на дармаедства», відавочна, на гэта не спадзяюцца, піша «Нямецкая хваля».

Да таго, як Лукашэнка 9 сакавіка прыпыніў на год дзеянне свайго дэкрэта аб «дармаедах», устаноўлены ім збор (20 базавых адзінак або 460 рублёў) на фінансаванне дзяржвыдаткаў паспелі ўнесці блізу 46 тысяч чалавек. Дыктатар даў указанне перагледзець катэгорыі асоб, абавязаных плаціць «падатак на дармаедства», і вярнуць грошы тым, хто быў прылічаны да іх беспадстаўна, але ўжо перавёў сродкі ў бюджэт. Самі «дармаеды», што паспяшаліся ўнесці збор, шанцы вярнуць свае грошы ацэньваюць скептычна.

Увогуле ад выплаты «падатку на дармаедства» ў бюджэт паступіла блізу 14 мільёнаў рублёў (у пераліку 7 мільёнаў еўраў), хаця беларускія ўлады відавочна разлічвалі на большае. Цяпер паводле ўказання Лукашэнкі яны абавязаны разабрацца з кожным канкрэтным выпадкам, і калі высветліцца, што збор быў спагнаны неабгрунтавана, чалавеку трэба будзе вярнуць назад грошы. Як можа выглядаць працэдура звароту, і хто канкрэтна мае права на гэта разлічваць, дзяржорганы не ўдакладняюць. Тыя ж беларусы, хто перастрахаваўся і паспяшаўся заплаціць «падатак на дармаедства», цяпер пра гэта шкадуюць.

Аплатнікі «падатку на дармаедства» цяпер шкадуюць пра гэта

39-гадовая мянчанка Святлана - хатняя гаспадыня, якая выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей. Паводле яе слоў, муж нядрэнна зарабляе і нармальна ўтрымлівае сям'ю, таму яна спакойна займалася хатнімі справамі і дзецьмі. Пакуль не атрымала паведамленне, што ў адпаведнасці з прэзідэнцкім дэкрэтам як непрацуючая павінна ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Святлана прызналася, што гэты «ліст шчасця» прывёў яе ў шок, нічога такога ні яна, ні яе муж не чакалі.

Аднак жанчына ўгаварыла мужа заплаціць збор, каб не звязвацца з чыноўнікамі, хоць 460 рублёў (амаль 230 еўраў) для яе сям'і немалая сума. «Цяпер я шкадую, што паспяшалася. А гэта ўсё страх перад уладамі. Акрамя таго, я не выключала, што сума базавай адзінкі можа вырасці ў кожны момант, тады плаціць давялося б яшчэ больш», - дзеліцца хатняя гаспадыня. Што тычыцца вяртання ўжо аддадзеных дзяржаве грошай, то Святлана сумняваецца, ці будзе яна спрабаваць гэта рабіць. Паводле яе словаў, у Беларусі «такая бюракратыя, што калі нешта ўжо трапіла ў рукі ўладаў, яны з гэтым не расстануцца».

З гэтай нагоды выказаўся і суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі ў адстаўцы Міхаіл Пастухоў:

«Можна спадзявацца і верыць, але хто ведае, што там будзе ў лістападзе. Казаць пра гэта заўчасна»

Сотні тысяч «шчасліўчыкаў»

Нагадаем, што згодна з прэзідэнцкім дэкрэтам №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», калі грамадзянін Беларусі цягам года працаваў менш 183 дні, то ён павінен заплаціць у казну збор на фiнансаванне дзяржрасходаў у суме 20 базавых адзінак. Паведамленні пра тое, што яны з'яўляюцца аплатнікамі гэтага збору, ад міністэрства падаткаў і збораў атрымалі больш за 470 тысяч чалавек.

Напрыканцы 2016 - пачатку 2017 года атрымальнікі «лістоў шчасця» масава пачалі выходзіць на акцыі пратэсту ў розных рэгіёнах Беларусі. У адказ дыктатар заявіў, што дэкрэт касаваць не будзе, але загадаў не спаганяць збор цягам года. Гэты крок, аднак, пакуль істотна не паўплываў на настроі грамадзян, якія і пасля заявы Лукашэнкі прадаўжаюць пратэставаць і дабівацца скасавання дэкрэта №3.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках