27 красавiка 2024, Субота, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адміністрацыі «ВКонтакте» ёсць доступ да асабістых фота карыстальнікаў

19
У адміністрацыі «ВКонтакте» ёсць доступ да асабістых фота карыстальнікаў

У сацсетцы пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» сёння на некаторы час змаглі атрымаць правы адміністратараў сайта і даведацца аб іх магчымасцях. Гэта адбылося праз тэхнічныя непаладкі, піша tut.by.

Карыстальнікі пачалі скардзіцца на непаладкі ў працы сацсетак 20 сакавіка пад 23.50 менскага часу. Яны паскардзіліся на праблемы з доступам да асабістых паведамленняў і аўдыёзапісаў.

Пад поўнач праца сацсеткі была адноўленая, аднак у меню на некалькі хвілін з'явіліся інструменты, даступныя адміністратарам «ВКонтакте», у тым ліку баг-трэкер са скаргамі карыстальнікаў на няспраўнасці.

Карыстальнікі таксама ўбачылі што ў адміністрацыі сеткі ёсць доступ да асабістых фатаграфіяй, гісторыі запытаў ды іншай асабовай інфармацыі карыстальнікаў.

Пазней дырэктар развіцця «ВКонтакте» Аляксандр Круглоў пацвердзіў, што ў «некалькіх супрацоўнікаў» ёсць доступ да прагляду прыватных фатаграфій карыстальнікаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках