27 красавiка 2024, Субота, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзвычайнае здарэнне ля будынка брытанскага парламента

Надзвычайнае здарэнне ля будынка брытанскага парламента
ФОТА: GETTY IMAGES

Побач з будынкам парламента Вялікабрытаніі адбылася страляніна, ёсць пацярпелыя.

Пра гэта паведамляе агенцтва Рэйтар са спасылкай на прэс-службу парламента.

У паведамленні гаворыцца, што пацярпелі як мінімум два чалавекі. У той жа час іншыя крыніцы кажуць пра больш істотную колькасць пацярпелых - ад шасці да 10 чалавек, паведамляе BBC.

Лідар палаты супольнасцяў Дэвід Лідынгтан заявіў парламентарыям, што невядомы параніў паліцэйскага нажом, пасля чаго быў застрэлены паліцыяй. Таксама паведамляецца, што на размешчаным побач з парламентам Вэстмінстэрскім мосце аўто збіла некалькі чалавек.

Са слоў журналіста Кевіна Шофілда, які быў у будынку ў момант страляніны, ён чуў звонкі гук, падобны да ўдару, а затым пачуліся крыкі. Журналіст сцвярджае, што бачыў, як нехта напаў на паліцэйскага, а таксама заўважыў узброенага мужчыну.

Шофілд дадаў, што пасля гэтага раздаліся стрэлы, а на вуліцы з'явіліся ўзброеныя паліцэйскія. Ён таксама сцвярджае, што бачыў, як у двары парламента камусьці надаюць першую дапамогу.

Іншыя відавочцы таксама паведамляюць, што бачылі некалькіх пацярпелых. Аднак паліцыя пакуль афіцыйна не каментуе інцыдэнт. Праца палаты супольнасцяў брытанскага парламента прыпыненая, а доступ у будынак закрыты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках