27 красавiка 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве краіны Еўропы заявілі аб жаданні зблізіцца з ЕЗ

Дзве краіны Еўропы заявілі аб жаданні зблізіцца з ЕЗ

Скандынаўскія дзяржавы хочуць больш шчыльна супрацоўнічаць з Еўрапейскім Звязам.

На фоне Brexit, працэдура якога вось-вось павінна пачацца ў ЕЗ, дзве еўрапейскія краіны заявілі аб сваім жаданні зблізіцца з Еўрапейскім Звязам, паведамляе Politeka са спасылкай на Reuters.

Паводле інфармацыі выдання, гэтыя дзве краіны – Нарвэгія ды Ісландыя - жадаюць павысіць палітычную каардынацыю з Брусэлем.

Нарвэгія, Ісландыя і Ліхтэнштайн маюць выгадныя дамовы з ЕЗ. На гэтыя краіны распаўсюджваецца вольнае перасоўванне грамадзян, тавараў, капіталу ў межах ЕЗ, насельніцтва якога складае 500 млн чалавек.

«Мы павінны забяспечыць бесперашкодны працяг супрацоўніцтва з ЕЗ, разам з тым захоўваючы нашы стасункі з Вялікабрытаніяй», – сказаў міністр замежных спраў Нарвэіі Франк Бако-Ёнсэн.

У супольнай заяве Бако-Ёнсэна і ягонага ісландскага калегі Гудлагура Тордарсана гаворыцца, што дзве скандынаўскія краіны будуць супрацоўнічаць з ЕЗ больш шчыльна дзеля прасоўвання ўласных інтарэсаў.

Раней у студзені высокапастаўлены перамоўнік аб Брэксіце Майк Барніер сказаў, што інтарэсы Нарвэгіі ды іншых краін Еўрапейскай эканамічнай зоны будуць у прыярытэце палітыкі ЕЗ.

Адзначым, што Еўрапейская эканамічная зона (Асацыяцыя) – гэта арганізацыя, створаная ў 1994 годзе. Пагадненне аб арганізацыі прадугледжвае вольны рух тавараў, капіталу, паслуг і людзей («чатыры вольнасці») у рамках Еўрапейскага адзінага рынку (таксама вядомага як унутраны рынак Еўрапейскага Звязу).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках