19 траўня 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску людзі выйшлі на плошчу

5
У Бабруйску людзі выйшлі на плошчу
Фото: AFP

(абноўлена) Былі затрыманыя больш за 15 чалавек, у тым ліку журналісты.

У Бабруйску пайшла зачыстка квартала, дзе збіраліся праводзіць акцыю пратэсту, паведамляе «Свабода».

Міліцыянты выцягвалі людзей з кавярняў, забіралі тых, хто проста шпацыраваў. Затрыманыя больш за 15 чалавек, перадае праваабарончы цэнтр «Вясна» ў сваім твітэры.

Сярод затрыманых былі трое журналістаў.

Рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка прыйшоў асвятляць мерапрыемствы. Там яго затрымалі АМАПаўцы і адправілі ў міліцэйскі аўтобус.

Таксама ў Бабруйску затрыманыя журналісты Андрэй Шобін і Віктар Масаловіч .

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках