20 траўня 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні пратэстоўцы выйшлі на вуліцы

3
У Горадні пратэстоўцы выйшлі на вуліцы

Некалькі дзясяткаў жыхароў горада адсвяткавалі Дзень Волі.

Блізу 30 чалавек сабраліся ў гарадзенскім парку Жыльбэр, каб выказаць сваю падтрымку з затрыманымі ўчора ў Менску падчас жорсткага разгону шэсця на Дзень Волі, паведамляе «Белсат».

12:00 Акцыя скончаная, яна доўжылася 45 хвілін. Людзі разыходзяцца.

11:52 Людзі пачалі скандаваць: «Фашысты!». Міліцыянты сышлі.

11:50 Да пратэстоўцаў падышлі два міліцыянты ў форме, якія не назваліся і заявілі, што збор «не санкцыянаваны», і ў выпадку, калі людзі не разыдуцца, яны «выкарыстаюць спецыяльныя сродкі».

11:43 Не відаць ні сцягоў, ні лозунгаў. Людзі спакойна гутараць. 10 міліцыянтаў здымаюць усё на камеру.

Сharter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з акцыі салідарнасці з затрыманымі ў Менску.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках