20 траўня 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кася Камоцкая: Веру, што 25 сакавіка - будзе агульнанацыянальным святам

2
Кася Камоцкая: Веру, што 25 сакавіка - будзе агульнанацыянальным святам

У Варшаве беларусы годна адсвяткавалі Дзень Волі.

Спачатку вуліцамі польскай сталіцы прайшло ўрачыстае шэсце, а ўжо позна ўвечары ў Беларускім Доме адбыўся святочны канцэрт Касі Камоцкай, паведамляе «Радыё Рацыя».

Вядомая спявачка павіншавала прысутных з вялікім нацыянальным святам і адзначыла, што ніякія абставіны не могуць азмрочыць важнасці дня 25 сакавіка:

- Нягледзячы на такія брутальныя дзеянні карных органаў, для мяне ўсё адно гэты дзень з'яўляецца святам. І я ўпэўненая, што ён будзе калісьці дзяржаўным святам. Зычу ўсім сілы і веры. Зычу ўсім аптымізму. Жыве Беларусь!

Кася Камоцкая дадала, што вельмі ўражаная варшаўскімі беларусамі, якія жывучы на чужыне, усё адно клапоцяцца пра нацыянальную культуру і слухаюць беларускую музыку.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках