19 траўня 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Ісаеў: Спартоўцы павінны выказаць сваю пазіцыю наконт таго, што адбылося ў краіне ўчора!

8
Валерый Ісаеў: Спартоўцы павінны выказаць сваю пазіцыю наконт таго, што адбылося ў краіне ўчора!
ВАЛЕРЫЙ ІСАЕЎ
ФОТА SVABODA.ORG

Параза каманды Беларусі ў футболе шведам 0:4 далёка не выпадковая.

Футбольны агент Валерый Ісаеў эмацыйна выказаўся наконт каментароў гульцоў беларускай каманды, якім было сорамна за матч са швэдамі (0:4).

Пра гэта Валерый Ісаеў напісаў у «Фэйсбуку»:

«А мне сорамна за іншае. Ніводзін з гэтых тоўстых катоў (па беларускіх мерках) не выказаў сваю пазіцыю пра тое, што адбывалася ў краіне ўчора. Бо яны ў адрозненне ад большасці людзей вольныя ў сваіх думках і ўчынках. Дык за каго яны гулялі тады і перад кім ім сорамна? Пазіцыя можа быць розная, але яна ў сталага чалавека павінна быць! Так і згулялі.

Крывушэнка не прынёс эмоцый у каманду, так бывае пры новым трэнеры. Патрэбны рэвалюцыянер, як Дулуб у «Крумкач»! Сёння футбалісты жывуць як пад шкляным каўпаком, яны не разумеюць, чаму ім не плацяць заробкі, ганяць дырэктараў клубаў, агульныя фразы аб развіцці або недаразвіцці беларускага футбола, выказваюць думкі пра міфічных фундатараў у футболе, не разумеючы ці адмаўляюцца разумець прычыны, праз якія гэтыя інвестары не ідуць у Беларусь. Хлопцы, інвестары не ідуць не ў футбол а ў Беларусь! Большасць вашых аднагодкаў працуе за 150 $ на месяц! І ў адрозненне ад вас яны працуюць!

І яшчэ раз, прыклад «Крумкачоў» паказаў, узровень футбалістаў аднолькавы ў нас. Усё залежыць ад трэнера, яго ўзроўню, матывацыі і матывацыі гульцоў! Калі Крывушэнка не гатовы да кардынальных зменаў у камандзе, трэба яму сыходзіць. Нічога не зменіцца ў такім раскладзе. Тым больш скажу вам з рэзервам няма катастрофы, учора выдатна гулялі з літоўцамі. Вынік бо не ў цяжар цяпер. Можна рэальна эксперыментаваць на будучыню, але кардынальна!».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках