19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Полацка выйшлі на вуліцу

1
Жыхары Полацка выйшлі на вуліцу
Архивное фото
Автор: Александр Покаташкин

Некалькі дзясяткаў чалавек узялі ўдзел у акцыі ў гонар Дня Волі.

Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў чытач.

На цэнтральнай плошчы горада сабралася блізу 30 чалавек. Вакол плошчы былі пасты ДАІ і патрулі міліцыі, а таксама людзі ў цывільным, якія здымалі ўсё на партатыўную відэакамеру. Над плошчай лунаў робат час ад часу, прыгналі аўтазак.

Людзі абмяркоўвалі свае праблемы: пенсіі, заробкі, беззаконне ў Менску і іншых гарадах (былі нават ўдзельнікі ўчорашніх падзеяў у Менску). Жанчына вельмі эмацыйна распавядала, як яе незаконна звольнілі з месца працы і аднялі прыёмных дзяцей без усякай пастановы суда і папярэджання: вярнулася дадому, а там нікога. Як яна абышла ўсе інстанцыі, але яе там не пачулі, нават у савеце міністраў.

Акцыя прайшла мірна, без затрыманняў. Не гледзячы на тое, што па дарозе на плошчу міліцыянты папярэджвалі: "сёння не пажадана знаходзіцца на плошчы, за несанкцыянаваны мітынг можна атрымаць штраф да 30 базавых адзінак".

Усе мірна абмеркавалі свае праблемы і разышліся пад 14:20

Сharter97.org вёў онлайн-трансляцыю з акцыі салідарнасці з затрыманымі ў Менску.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках