19 траўня 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве пачалася акцыя «Дзе Мікалай Статкевіч?»

66
У сеціве пачалася акцыя «Дзе Мікалай Статкевіч?»
ФОТА: САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ

Грамадства патрабуе ад уладаў даць адказ на гэтае пытанне.

У «Фэйсбуку» і іншых сацыяльных сетках пачалі з'яўляцца фотаздымкі з партрэтамі аднаго з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалая Статкевіча, якія знік больш за тры дні таму, паведамляе Charter97.org.

Фатаграфіі палітыка суправаджаюцца пытаннем «Дзе Мікалай Статкевіч?» і хэштэгам #whereisStatkevitch.

ФОТА: САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ
ФОТА: САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ

Нагадаем, што прызначаны БНК кіраўніком акцыі на Дзень Волі ў Менску Мікалай Статкевіч знік больш за тры дні таму. Беларуская міліцыя і спецслужбы заяўляюць, што нічога не ведаюць пра ягонае месцазнаходжанне. Жонка палітыка Марына Адамовіч сур'ёзна баіцца за жыццё мужа. Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў запатрабаваў ад беларускіх уладаў адказаць на пытанне, дзе знаходзіцца Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках