7 траўня 2024, aўторак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Патрабуем ад уладаў інфармацыі пра Мікалая Статкевіча!

19
Андрэй Саннікаў: Патрабуем ад уладаў інфармацыі пра Мікалая Статкевіча!
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Захаду неабходна неадкладна ўводзіць санкцыі супраць беларускага рэжыму.

Пра гэта Charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў .

- Вось ужо больш за тры дні няма інфармацыі аб лёсе лідара Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча . Як вы пракаментуеце знікненне палітыка?

- Вельмі трывожныя пачуцці. Мікалай Статкевіч ішоў на Плошчу. На даручэнне Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу павінен быў забяспечыць правядзенне дэманстрацыі на Дзень Волі. І ён быў бы з людзьмі, калі б яго не спынілі. Цяпер гэта добра ведаю.

Сёння мы нічога не ведаем пра тое, дзе ён і што з ім адбываецца. Мы патрабуем ад уладаў неадкладна даць нам інфармацыю пра тое, дзе знаходзіцца Мікалай Статкевіч. Падаць звесткі ягоным сваякам, усім людзям Беларусі. Заклікаем усіх, хто можа націснуць на беларускія ўлады - Еўрапейскі Звяз, Злучаныя Штаты Амерыкі, дэмакратычныя дзяржавы, сусветную грамадскасць - падтрымаць нашы патрабаванні.

Мы патрабуем спыніць пераслед людзей, падаць усю інфармацыю пра ўсіх людзей, месцазнаходжанне якіх дагэтуль невядомае.

Гэта злачынствы рэжыму, якія не першы раз учыняюцца над беларусамі, але з кожным разам становяцца ўсё больш жорсткімі і больш нахабнымі. Таму сёння ўсім нам, усім нашым сябрам, трэба зрабіць усё, каб гэта спынілася. І дапамагчы тым, хто патрапіў у бяду.

- Вы размаўлялі c сенатарам ЗША Джонам МакКейнам. Як вы думаеце, рэжым ужо зрабіў дастаткова, каб супраць яго былі ўведзеныя жорсткія санкцыі?

- Я думаю, што дастаткова. Не толькі з сенатарам МакКейнам, але і з еўрапейскімі палітыкамі, прадстаўнікамі нашых суседніх дзяржаў, Польшчы і Літвы, размаўляў з прадстаўнікамі амерыканскага Кангрэса і Дзярждэпартамента.

Я казаў, што неабходна неадкладна ўводзіць санкцыі, бо інакш гэтае вар'яцтва не спыніць. Еўропа загулялася ў свае цёплыя стасункі з дыктатарам і сёння пажынае плён такой недальнабачнай палітыкі. Сітуацыя ў Беларусі ідзе да ўзмацнення жорсткасці рэпрэсій. Таму сёння неабходна ўсвядоміць, як бы цяжка гэта ні было, свае памылкі і вярнуцца да палітыкі пакарання дыктатараў за злачынствы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках