19 траўня 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лія Ахеджакава назвала «гістарычным момантам» правядзенне па ўсёй Расеі акцый пратэсту

7
Лія Ахеджакава назвала «гістарычным момантам» правядзенне па ўсёй Расеі акцый пратэсту
Лія Ахеджакава

Па ўсёй Расеі прайшлі антыкарупцыйныя мітынгі «Ён вам не Дзімон».

У нядзелю па ўсёй Расеі праходзяць антыкарупцыйныя мітынгі «Ён вам не Дзімон», прысвечаныя расследаванню Аляксея Навальнага пра маёмасць прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева. Правядзенне акцый пратэсту акторка Лія Ахеджакава назвала «гістарычным момантам». Пра гэта яна сказала ў наўпростым эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Яна звярнула ўвагу на тое, што расейцы далучыліся да акцый пратэсту не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. «Гэта вельмі важна; і што людзі ацанілі і зразумелі, што гэта вельмі важны, я сказала б гістарычны момант», – адзначыла акторка.

Таксама Ахеджакава пракаментавала затрыманне ў Маскве апазіцыянера Аляксея Навальнага, назваўшы яго чаканым. «Тое, што Лёшу павінны былі затрымаць, хто б сумняваўся. Не такая ўжо бяззубая маскоўская ўлада», – адзначыла акторка.

Разам з тым яна звярнула ўвагу на звесткі пра ўдзел у акцыях пратэсту вялікай колькасці маладых людзей, падкрэсліўшы, што вітае такую актыўнасць маладога пакалення расейцаў.

«Прачнулася нябітае пакаленне. Прачнулася, усвядоміла сябе і сцяміла, што адбываецца. Скончылася цярпенне ў гісторыі, скончылася цярпенне ў паветры. Моладзь, якая абавязаная выйсці на вуліцы, яна такі выйшла», – сказала на заканчэнне Ахеджакава.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках