19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ асудзіла непатрэбнае ўжыванне сілы супраць мірных дэманстрантаў

20
АБСЕ асудзіла непатрэбнае ўжыванне сілы супраць мірных дэманстрантаў

Кіраўнік БДІПЧ АБСЕ заклапочаны непатрэбным ужываннем сілы беларускімі ўладамі супраць мірных дэманстрантаў.

Кіраўнік Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ Міхаэль Георг Лінк асудзіў непатрэбнае ўжыванне сілы беларускімі ўладамі супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі.

Заяву распаўсюдзіла прэс-служба АБСЕ, паведамляе tut.by.

Лінк перакананы, што беларускія ўлады павінны выконваць абавязальніцтвы, узятыя Беларуссю ў якасці дзяржавы – чальца АБСЕ ў плане павагі да права на свабоду мірных сходаў.

«Паведамленні пра разгон мірных дэманстрацый, адвольныя затрыманні і непатрэбнае ўжыванне сілы супраць пратэстоўцаў, а таксама супраць праваабаронцаў і журналістаў выклікаюць сур'ёзную заклапочанасць», – адзначыў ён.

Лінк таксама падкрэсліў, што падзеі 25 сакавіка і «паведамленні пра затрыманні і арышты сотняў грамадзянаў, актывістаў апазіцыі, журналістаў, ператрусы ў офісах арганізацый грамадзянскай супольнасці і мабілізацыю сілаў бяспекі і АМАПу, былі спробай запалохаць тых, хто планаваў удзельнічаць у мірнай дэманстрацыі».

Нагадаем, 25 сакавіка ў Менску прайшла акцыя з нагоды Дня Волі. Акцыя закончылася сотнямі брутальных затрыманняў па ўсім цэнтры сталіцы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках