19 траўня 2024, Нядзеля, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прадаўжаюцца затрыманні журналістаў

5
У Беларусі прадаўжаюцца затрыманні журналістаў
ФОТА: TUT.BY

Некалькі журналістаў затрыманыя ў Менску і Бабруйску.

У Менску затрымалі журналістаў Аляксея Мінчонка і Алеся Залеўскага, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат».

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў супрацоўнік БАЖ Барыс Гарэцкі.

Паводле ягоных словаў, прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі заявіў, што «нічым дапамагчы не можа». Не выключана, што Мінчонак і Залеўскі будуць да заўтра за кратамі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў з «Вясны», у Бабруйску да затрыманых раней журналістаў далучыўся Віктар Качан.

Раней сілавікі затрымалі Анатоля Санаценку, Андрэя Шобіна і Віктара Масаловіча.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках