27 красавiка 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта мы з хлопцамі выкрадаем людзей»: Новыя графіці ў Менску

43
«Гэта мы з хлопцамі выкрадаем людзей»: Новыя графіці ў Менску

Вулічны мастак намаляў Шуневіча, Балабу і Яўсеева.

Раніцай у панядзелак у Менску з'явіўся новы стрыт-арт, паведамляе belaruspartisan.org.

Усяго было зроблена тры выявы. На вентыляцыйнай шахце метро насупраць галоўнага ўваходу ля Інстытуту культуры размясціўся Яўсееў - галоўны міліцыянт Менска ў выглядзе гопніка: «на кортах», у спартыўным касцюме і кепцы. Побач з ім надпіс: «Гэта мы з хлопцамі выкрадаем людзей».

Другая выява размешчана ў арцы - увахода ў двор Менгарвыканкама. Яна прысвечана начальніку сталічнага АМАПа Балабу. Побач з ягонай фігурай у поўны рост размешчаны подпіс: «Гэта я кірую разгонамі мірных сходаў грамадзян. За вашы грошы».

Трэцяя выява размешчаная на «будцы Быкава» - у двары побач з плошчай Перамогі, на трансфарматарнай будцы, дзе калісьці з'явіўся, а потым быў зафарбаваны партрэт Васіля Быкава.

Тут размешчаны плакат, які паказвае міністра МУС Ігара Шуневіча ў палявой форме НКУС з пісталетам у руцэ. Надпіс побач з ім абвяшчае: «Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС».

Трэцяя выява самая сімвалічная для мастака. Таму што менавіта ў гэтым двары ён выратаваўся ад «хапуна» 25-га сакавіка, калі людзей хапалі у тым ліку ў дварах. Тут мастаку і ягоным сябрам мясцовы жыхар адкрыў дзверы пад'езда, каб яны маглі схавацца.

Актывіст стрыт-арта распавёў журналістам, для чаго і чаму ён правёў гэтую акцыю.

- Перш за ўсё, мне хацелася б, каб не сціхала грамадскае абмеркаванне ўсяго бязмежжа, якое дзеялася міліцыяй у нашай краіне апошнія некалькі тыдняў. Акрамя таго, я хачу, каб людзі, якія адчуваюць сябе ўсяго толькі «шрубкамі» ў гэтай сістэме, разумелі, што яны таксама нясуць персанальную адказнасць за ўвесь гэты кашмар. Трэба, каб грамадства ведала іх і памятала іх прозвішчы. Людзей, якія ўважаюцца за праваахоўнікаў, а паводзяць сябе як гопнікі і дзейнічаюць як НКУС.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках