27 красавiка 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрушчова і маршала Ракасоўскага пазбавілі званняў ганаровага грамадзяніна Шчэціна

5
Хрушчова і маршала Ракасоўскага пазбавілі званняў ганаровага грамадзяніна Шчэціна

Сем чалавек, у тым ліку Канстанціна Ракасоўскага, пазбавілі звання ганаровага грамадзяніна польскага горада Шчэцін.

Як паведамляе Gazeta Wyborcza, шчэцінскія дэпутаты пазбавілі гэтага звання «семярых камуністычных актывістаў і савецкіх камандзіраў».

Акрамя Ракасоўскага ў спіс трапілі Баляслаў Бяруць, Мікіта Хрушчоў, Уладзіслаў Гамулка, Павел Батаў, Уладзімір Джанджгава і Эдвард Асубка-Мараўскі.

Пастанову падрыхтаваў клуб дэпутатаў кіруючай партыі «Права і справядлівасць». Таксама дакумент падтрымалі чальцы апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы».

У тлумачальнай запісцы гаворыцца, што звання ганаровых грамадзян вышэйзгаданым людзям у перыяд паміж 1945 і 1989 гадамі прысвойваліся «пад ціскам абставінаў і палітычнай атмасферы».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках