27 красавiка 2024, Субота, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ENEMO заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці

4
ENEMO заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці

Еўрапейская сетка арганізацый назірання за выбарамі заклікае беларускія ўлады вызваліць затрыманых у сувязі з мірнымі акцыямі пратэсту.

Еўрапейская сетка арганізацый назірання за выбарамі (ENEMO) глыбока заклапочаная з нагоды актаў гвалту ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі ў сувязі з акцыямі Дзень Волі, паведамляе «Вясна».

25 сакавіка 2017 года супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў менскі офіс сяброўскай арганізацыі ENEMO ПЦ «Вясна» і затрымалі амаль 60 чалавек, якія планавалі ажыццяўляць маніторынг мірных дэманстрацый. Сярод затрыманых - старшыня сяброўскай арганізацыі ENEMO, Беларускага Хельсінскага камітэта (БХК), сябры ПЦ «Вясна», праваабаронцы, міжнародныя назіральнікі і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Са слоў сведак, прадстаўнікі спецыяльнага падраздзялення міліцыі правялі ператрус у офісе без ордэра, сілком прымусілі ўсіх легчы на падлогу і абшукалі офіс, пасля чаго ўсе затрыманыя былі дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі, але ўрэшце вызваленыя.

Аднак, 25 - 26 сакавіка былі затрыманыя некалькі актывістаў ПЦ «Вясна» і БХК, а некаторыя з іх былі асуджаныя на тэрмін да 15 дзён паводле абвінавачання ва ўдзеле ў незаконных акцыях пратэсту ці «хуліганстве».

ENEMO асуджае незаконны напад на офіс «Вясны» і арышты актывістаў арганізацый, а таксама іншых актывістаў грамадзянскай супольнасці. Абмежаванні правоў на свабоду мірных сходаў, разгон мірных дэманстрацый і пераслед грамадзянскай супольнасці і сродкаў масавай інфармацыі парушаюць міжнародныя абавязанні Беларусі.

ENEMO заклікае беларускія ўлады гарантаваць права на свабоду мірных сходаў, неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і неадкладна вызваліць затрыманых у сувязі з мірнымі акцыямі пратэсту.

Еўрапейская сетка арганізацый назірання за выбарамі (ENEMO) - гэта міжнародная сетка незалежных масавых арганізацый грамадзянскай супольнасці, якая падтрымлівае развіццё дэмакратыі і ўдзел грамадзян у палітычных працэсах. Яна складаецца з 23 вядучых мясцовых арганізацый, якія назіраюць за выбарамі ў 18 краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама Цэнтральнай Азіі, у тым ліку ў трох краінах-чальцах Еўрапейскага Звязу. З 2001 года ENEMO ажыццявіла 23 міжнародныя місіі назірання за выбарамі. Усе чальцы ENEMO адданыя прынцыпам незалежнасці, бесстароннасці, празрыстасці, аб'ектыўнасці і дакладнасці. ENEMO і яе сябры паважаюць і заахвочваюць міжнародныя стандарты правядзення свабодных і празрыстых выбараў, а таксама сродкі і механізмы ўтварэння, удзелу і пашырэння правоў і магчымасцяў людзей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках