27 красавiка 2024, Субота, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Арыгінальныя развязанні ад пінскіх камунальнікаў

18
Фотафакт: Арыгінальныя развязанні ад пінскіх камунальнікаў

Праблему прасцей «зацэментаваць», чым яе развязаць.

У рэдакцыю Медыя-Палесся прыйшоў ліст усхваляванага пінчука, у якім чытач фатаграфіямі пацвердзіў, што пінскім камунальнікам праблему прасцей зацэментаваць (у прамым сэнсе), чым узяцца за яе развязанне, піша media-polesye.by.

«Месяц таму папрасілі начальніка ЖЭС №3 г. Пінска адрамантаваць краты для выцірання ног на ганку пры ўваходзе ў пад'езд №5. д. 118 па вуліцы Брэсцкай г. Пінска - паведамляе чытач. - Сёння, 29 сакавіка, 2017 года аб 11.00 да пад'езда прыехалі на возе два спецыялісты і, замест рамонту, забетанавалі тое месца, дзе павінна быць рашотка. Гэта проста ЖАХ!

Дапамажыце аднавіць справядлівасць, вярнуць краты для выцірання ног на месца, адрамантаваць ганак. У пад'ездзе жывуць адны пенсіянеры».

Далей ідуць фотаздымкі вынікаў працы супрацоўнікаў ЖЭСа.

ТАК ВЫГЛЯДАЕ ЎВАХОД У ПАД'ЕЗД ДОМА №118 НА ВУЛІЦЫ БРЭСЦКАЙ. РАШОТКА, ЯКУЮ ПРАСІЛІ АДРАМАНТАВАЦЬ ЖЫХАРЫ
СПЕЦЫЯЛІСТЫ «ПРЫЙШЛІ НА ДАПАМОГУ». ПРАБЛЕМА ЗАЦЭМЕНТАВАНАЯ

Чытач даслаў фотаздымкі, датаваныя 2014 годам, на якіх відаць, як працуюць пінскія камунальнікі, латаючы ямы ў асфальце.

Выходзіць, гады ідуць, а тэхналогіі камунальнікаў не мяняюцца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках