27 красавiка 2024, Субота, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Вячаслава Касінерава: Я вельмі ганаруся сынам

10
Маці Вячаслава Касінерава: Я вельмі ганаруся сынам
ВЯЧАСЛАЎ КАСІНЕРАЎ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Маці актывіста распавяла, што экс-фігурант «справы графіцістаў» трымаецца бадзёра.

Сёння з Вячаславам Касінеравым у СІЗА №1 сустрэнецца адвакат. Родныя аднеслі перадачу: не ўзялі арэхі з разынкамі і кнігі - на Валадарцы можна чытаць толькі Крымінальны кодэкс і Біблію, паведамілі ахоўнікі.

Вячаслаў Касінераў адседзеў 15 дзён за ўдзел у Маршы абураных беларусаў, які прайшоў у Менску 17 лютага. Але на выхадзе з Жодзінскай турмы яму выстаўленае новае абвінавачванне, паводле частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу («хуліганства») за тое, што ён накінуў пятлю на шыю скульптуры расейскага паліцэйскага, якую паставілі ў Менску каля будынка музея МУС, паведамляе «Свабода».

Вячаслава перавезлі ў СІЗА №1 на Валадарцы. Раней маці дазволілі перадаць Вячаславу цёплыя рэчы і пару хвілін пагаварыць. У сераду дазволілі перадачу і на Валадарцы:

«Вонкава ён трымаецца бадзёра, але адчуваю, што яму нялёгка. Але я паважаю сына за перакананні. Ва ўсім свеце фатаграфуюцца ля помнікаў і скульптур, жартуюць. Тым больш што гэта нават не помнік, а проста арт-аб'ект.

А да Славы ў міліцыянтаў прадузятае стаўленне. Адзін міліцыянт з Маскоўскага раёна пры затрыманні нават паціраў рукі: «Нарэшце я на цябе надзену кайданкі і засаджу!»

Калі яго затрымалі, да мяне прыйшлі з ператрусам а 7.15 раніцы, знайшлі нунчакі і сувенірны складаны ножык у падарункавай скрыначцы. Канфіскавалі. «Халодная зброя», - кажуць. Я пажартавала: так у мяне на кухні больш сур'ёзны арсенал - вялікія нажы.

Мяне шантажавалі: «не распавядайце пра справу, не звязвайцеся з прэсай, тады мы не паведамім на вашу працу пра сына». Але верыць нашай міліцыі - гэта сябе не паважаць. І я не пагадзілася. Я вельмі ганаруся сынам, што ён мае сваю пазіцыю і не баіцца яе выказваць.

Яшчэ ўразіла, што на «Валадарцы» ў нас не ўзялі ў перадачы арэхі з разынкамі. І таксама кнігі - маўляў, можна толькі Крымінальны кодэкс і Біблію», - распавяла маці Вячаслава Касінерава Марыя.

Вячаслаў Касінераў з анархістамі з групы «Чорная ружа» 12 сакавіка правёў «дзёрзкую акцыю супраць міліцэйскага бязмежжа». Каля цэнтральнага будынка Міністэрства ўнутраных спраў актывісты накінулі пятлю на шыю гарадской скульптуры расейскага царскага паліцэйскага, якую нядаўна паставілі ў гонар 100-годдзя беларускай міліцыі.

За гэта перформанс Касінераву пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках