Наталля Папкова: Настрой у людзей баявы
1- 31.03.2017, 11:24
- 21,903
ФОТА: TUT.BY
З кожнай секундай рэжым робіць сабе толькі горш.
Пра гэта лідар народных пратэстаў у Берасці Наталля Папкова, распавяла ў інтэрв'ю Charter97.org.
- Сёння ў вас другі суд пасля вызвалення са зняволення 29 сакавіка. З чым вы звязваеце такую ўвагу ўладаў да вас?
- Проста спрабуюць запалохаць, каб я не хадзіла ні на якія мітынгі і не арганізоўвала іх.
Пасля народных пратэстаў улады як нервовыя шызафрэнікі кідаюцца і не ведаюць, што ім рабіць. Але на самай справе яны робяць глупствы і робяць сітуацыю для сябе ўсё горшай і горшай.
- Ці змогуць улады такімі дзеяннямі дасягнуць сваіх мэтаў?
- Думаю, што ўжо не. Машына народных пратэстаў запушчаная і спыніць яе яны не могуць.
Настрой у людзей баявы. І ў тых, хто выходзіў на акцыі, і ў тых, хто прайшоў праз суды і адміністрацыйныя арышты.
- У дачыненні да вас ўлады спрабуюць ужываць ганебную практыку карнай псіхіятрыі. Як вы пракаментуеце іх метады?
- Тое, што яны робяць, – гэта злачынства. Злачынства і супраць чалавечых прынцыпаў, і супраць міжнародных законаў. Але, пераследуючы і мяне, і ўсіх беларусаў, якія выходзяць на мітынгі, яны з кожнай секундай робяць сабе толькі горш.