8 траўня 2024, Серада, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакумент: Электрычка ўрэзалася ў цягнік «Масква — Берасце» на хуткасці 45 км/ч

15
Дакумент: Электрычка ўрэзалася ў цягнік «Масква — Берасце» на хуткасці 45 км/ч
ФОТА: АЛІСА ЦІТКО

А стаж працы машыніста складаў блізу года.

У распараджэнне «Еўрарадыё» трапіла хроніка падзей, складзеная пасля катастрофы цягніка №3 «Масква — Берасце» на захадзе сталіцы Расеі. Дакумент апісвае тое, што адбываецца ў электрычцы №6919, якая 8 красавіка а 22:40 сутыкнулася з цягніком №3 на перагоне Кунцэва-1 — Філі.

Здарэнне названа «несанкцыянаваным сыходам». З дакумента вынікае, што электрычкай кіравалі два чалавекі. Стаж працы машыніста І. Дзюжыкова — усяго блізу года. Але досвед працы памочніка машыніста В. Келембета нашмат большы — блізу 9 гадоў.

Электрычка адправілася са станцыі «Масква-пасажырская-Смаленская» згодна з раскладам. Праз некалькі хвілін машыніст пераканаўся ў спраўнасці тармазоў цягніка.

Аднак а 22:14, калі электрычка была недалёка ад станцыі Кунцэва-1, паўстала няштатная сітуацыя, якая прывяла да спрацоўвання клапанаў аўтастопу. Цягнік спыніўся на токараздзеле, машыніст апусціў токапрымачы, а затым паспрабаваў зарадзіць тармазную магістраль, «адпусціўшы» тармазы.

Але «праз неадключаныя ЭПК [электрапнеўматычныя клапаны аўтастопу. — Заўв.]» ціск у тармазной магістралі ўпаў. «Праз няправільныя дзеянні машыніст Дзюжыкоў І. дапусціў знясіленне тармазной магістралі. З прычыны чаго адбыўся несанкцыянаваны рух цягніка назад, на перагон Кунцэва — Філі з наступным сутыкненнем пры хуткасці 45 км/ч з лакаматывам цягніка №3 паведамленнем «Масква — Берасце», — сказана ў хроніцы. У апошнім абзацы дакумента пералічаныя іншыя памылкі, дапушчаныя машыністам.

«Лакаматыўнай брыгадай былі прыняты ўсе меры для пераводу пасажыраў з хваставых вагонаў у галаўныя, каб пазбегнуць іх траўмавання», — сказана ў хроніцы. Мяркуючы з відэа, знятага адной з пасажырак электрычкі, перад сутыкненнем з цягніком людзі сапраўды паспелі пакінуць апошнія вагоны. У электрычцы працуе гучная сувязь — чуваць, як машыніст кажа: «Нічога не атрымліваецца!».

Электрычка коціцца па рэйках больш чатырох хвілін, потым адбываецца сутыкненне:

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках