27 красавiка 2024, Субота, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку выбралі найлепшыя аўтамабілі ў свеце

2
У Нью-Ёрку выбралі найлепшыя аўтамабілі ў свеце
«СУСВЕТНЫ АЎТАМАБІЛЬ ГОДА» І «НАЙЛЕПШЫ ДЫЗАЙН» - JAGUAR F-PACE

На Мотаршоў у ЗША абвясцілі пераможцаў конкурсу «Сусветны аўтамабіль года».

Першае месца заняў красовер Jaguar F-Pace, які таксама ўзяў першы прыз у катэгорыі «Найлепшы дызайн».

За тытул «Сусветнага аўтамабіля года» Jaguar F-Pace змагаўся ў фінале яшчэ з двума ўседарожнікамі - Audi Q5 і Volkswagen Tiguan, а ў катэгорыі самых прыгожых аўтамабіляў брытанская мадэль перамагла кабрыялет Mercedes-Benz S-Class і красовер Toyota C-HR, піша tut.by.

Найлепшым гарадскім аўтамабілем года стаў электракар BMW i3, а ў катэгорыі «Найлепшы шыкоўны аўтамабіль года» перамог Mercedes-Benz E-Class, які змог у фінальным галасаванні абыйсці BMW 5-Series і Volvo S90/V90.

«НАЙЛЕПШЫ ГАРАДСКІ АЎТАМАБІЛЬ» - BMW I3
«Найлепшы шыкоўны аўтамабіль года» - MERCEDES-BENZ E-CLASS

Найлепшым спартовым аўтамабіляў года стаў Porsche 718 Boxster/Cayman, які абышоў McLaren 570S і Audi R8 Spyder. Першы прыз у катэгорыі «самых экалагічных машын» атрымала «Таёта» Prius Prime.

«Найлепшы спорткар году» - PORSCHE 718 BOXSTER/CAYMAN
«НАЙЛЕПШЫ «ЗЯЛЁНЫ» АЎТАМАБІЛЬ ГОДА» - TOYOTA PRIUS PRIME

Пераможцам папярэдняга «Сусветнага аўтамабіля года» стаў родстэр Mazda МX-5. Фіналістамі конкурсу таксама былі Audi A4, Mercedes-Benz GLC, Cadillac CT6, Mazda CX-3, Jaguar XE, Land Rover Discovery Sport.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках