27 красавiка 2024, Субота, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: Сітуацыя на Данбасе можа абвастрыцца ў любы момант

4
АБСЕ: Сітуацыя на Данбасе можа абвастрыцца ў любы момант

Бакі ўзброенага канфлікту на Данбасе пастаянна знаходзяцца ў рэжыме гатоўнасці.

Сітуацыя на ўсходзе Украіны можа абвастрыцца ў любы момант, сказаў намеснік старшыні спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне Аляксандр Хуг у каментары "Обозревателю".

«Ёсць рызыка таго, што сітуацыя пагоршыцца. Сітуацыя вельмі нестабільная. Яна можа абвастрыцца ў любы момант», – сказаў ён.

Хуг адзначыў, што бакі размешчаны занадта блізка адзін да аднаго, маюць цяжкае ўзбраенне, вельмі добра падрыхтаваны і ўвесь час знаходзяцца ў рэжыме гатоўнасці.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баявікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Трохбаковая кантактная група 29 сакавіка 2017 года ўзгадніла рэжым спынення агню на Данбасе, які павінен быў увайсці ў дзеянне 1 красавіка.

1 красавіка раніцай у Міністэрстве абароны Украіны паведамілі, што баевікі парушаюць рэжым цішыні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках