27 красавiка 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ РФ: Настаўніка пецярбуржскага тэрарыста затрымалі ў Падмаскоўі

15
ФСБ РФ: Настаўніка пецярбуржскага тэрарыста затрымалі ў Падмаскоўі

Цяпер яго дапытвае Следчы камітэт.

ФСБ РФ паведаміла пра затрыманне ў Маскоўскай вобласці падазраванага ў арганізацыі тэракту ў Санкт-Пецярбургу Аброра Азімава: на думку сілавікоў, ён «праводзіў падрыхтоўку тэрарыста-смяротніка А.Джалілава», піша «Маскоўскі камсамолец».

Згодна з рэлізам Цэнтра грамадскіх сувязяў ФСБ, «у рамках распачатай СК Расеі крымінальнай справай паводле факту тэрарыстычнага акту 03.04.2017 года ў метрапалітэне горада Санкт-Пецярбурга 17.04.2017 года ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці затрыманы адзін з арганізатараў злачынства, выхадзец з Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну Азімаў Аброр Ахраловіч, 1990 года нараджэння, які выканаў падрыхтоўку тэрарыста-смяротніка А.Джалілава».

Удакладняецца, што цяпер ён ужо дастаўлены ў Следчы камітэт.

Нагадаем, што ў выніку выбуху бомбы ў пецярбуржскім метро 3 красавіка загінулі 15 чалавек, пры гэтым сілавікі выявілі яшчэ адную нявыбухнутую бомбу, якую, на іх думку, таксама пакінуў Джалілаў. Аднак расследаванне, праведзенае сайтам «Дзелавы Пецярбург», паказала, што такая версія можа не адпавядаць рэчаіснасці: меркаваны тэрарыст мог проста не паспець прынесці бомбу і падарваць на сабе другую.

Пасля тэракту ў Маскве і Пецярбургу былі затрыманыя яшчэ 8 чалавек - мігрантаў з Сярэдняй Азіі. У адной з іх, арыштаваных судом, следства знайшло гранату ў жаночай торбе. Сваёй віны яны не прызналі, а жанчына заявіла, што яе падставілі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках