29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія актывісты патрабуюць пакараць за сімволіку РФ на форме хакейнай каманды з Берасця

7
Берасцейскія актывісты патрабуюць пакараць за сімволіку РФ на форме хакейнай каманды з Берасця

Экіпіроўка выкарыстоўвалася юнацкай дружынай на хакейным турніры ў Чэхіі.

Берасцейскія сацыял-дэмакраты паскардзіліся ў Міністэрства спорту на выкарыстанне сцяга Расейскай Федэрацыі на форме юнацкай хакейнай каманды «Берасце» ў часе Пасхальнага турніру ў Чэхіі, паведамляе «Радыё Свабода».

Скаргу ў міністэрства накіраваў кіраўнік берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі. Актывіст мяркуе недапушчальным выкарыстанне сімволікі іншых краін, асабліва на форме каманд, якія выступаюць за мяжой:

«Сорамна за краіну і за свой горад. Сорамна нават не за бойку, якая адбылася падчас гэтага Велікоднага турніру, а за выкарыстанне сімволікі іншай краіны. Мы пачыталі на сайце, што спонсары ХК «Берасце» - гэта ўсе беларускія прадпрыемствы. Таму мы патрабуем спыніць практыку выступу беларускіх камандаў пад сімволікай іншых краін, прыняць вычарпальныя меры, каб не дапусціць такіх сітуацый у далейшым. Самі гульцы тут не вінаватыя, а вось службовыя асобы павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», - кажа Ігар Маслоўскі.

У скарзе Маслоўскі просіць устанавіць асобу заказчыка формы з расейскай сімволікай і прыняць дысцыплінарныя меры да службовых асоб, якія «нанеслі шкоду іміджу Рэспублікі Беларусь».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках