27 лiпеня 2024, Субота, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску пабітыя тры тэмпературныя рэкорды

1
У Віцебску пабітыя тры тэмпературныя рэкорды

У Віцебску 17 красавіка сталі самымі халоднымі за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

«17 красавіка ў Віцебску абнавіліся ўсе тэмпературныя рэкорды. Пабітыя рэкорды сярэднядзённай, дзённай і начной тэмператур. Так, сярэднядзённая тэмпература ўчора склала мінус 1,6 градуса, папярэдні мінімум - 1,2 градуса марозу зафіксаваны ў 1981 годзе. Днём было 2,7 градуса цяпла, папярэдні рэкорд - плюс 3,4 адзначаны ў 1979 годзе. Новы рэкорд начной тэмпературы - 6,2 градуса марозу, папярэдні - 5,3 градуса са знакам мінус зафіксаваны ў згаданым ужо 1981 годзе», - распавялі БелТА ў абласным цэнтры гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага прыроднага асяроддзя.

Як паведамлялася, 17 красавіка ў Віцебску адзначаны і самы высокі снежны полаг - 9 см. Так што ўчорашні дзень увайшоў у гісторыю Віцебска не толькі як самы халодны, але і як самы снежны.

Сёння абнаўленне тэмпературных рэкордаў у абласным цэнтры не чакаецца. Уначы было мінус 4,8 градуса (рэкорд 1979 года - мінус 5,7). Удзень прагназуецца ад 3 да 5 цяпла (самым халодным быў дзень 1955 года са значэннем 2,7 градуса цяпла). Таўшчыня снежнага покрыва склала раніцай 1 см, рэкордная вышыня - 2 см была зафіксаваная ў 1987 годзе.

Што тычыцца тэмпературных максімумаў, то самым цёплым дзень 18 красавіка быў у Віцебску амаль 60 гадоў таму - у далёкім 1959-м слупкі тэрмометраў падняліся да адзнакі 20,4 градуса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках