16 красавiка 2024, aўторак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майкл Пенс: Альянс ЗША і Японіі – слуп міру і бяспекі ў Азіі

Майкл Пенс: Альянс ЗША і Японіі – слуп міру і бяспекі ў Азіі
МАЙКЛ ПЕНС І СІНДЗА АБЭ
ФОТА: KYODO NEWS/GETTY IMAGES

Віцэ-прэзідэнт ЗША сустрэўся з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ.

На фоне новых пагроз Паўночнай Карэі віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс пацвердзіў прыхільнасць Вашынгтона традыцыйна вайсковаму саюзу з Японіяй. Альянс ЗША і Японіі з'яўляецца «адным са слупоў міру і бяспекі ў паўночна-усходняй Азіі», - заявіў Пенс падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ ў Токіа ў аўторак, 18 красавіка, піша «Немецкая волна».

Са свайго боку Абэ пагадзіўся з меркаваннем ЗША, што час «стратэгічнага цярпення» да КНДР прайшоў і ў канфлікце з Пхеньянам дапушчальныя любыя варыянты дзеянняў. Ён выказаўся за мірнае ўрэгуляванне канфлікту з Паўночнай Карэяй, паказаўшы, аднак, што дыялог дзеля самога дыялогу не мае сэнсу, таму варта працягваць аказваць ціск на Пхеньян.

Раней Пенс падчас візіту ў Паўднёвую Карэю пацвердзіў, што ў канфлікце з КНДР дапушчальныя любыя опцыі і Пхеньяну не варта выпрабоўваць рашучасць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Сам Трамп падчас традыцыйнага велікоднага катання яек у садзе Белага дома заявіў, што лідару КНДР Кім Чэн Ыну варта «добра сябе паводзіць».

Між тым, Паўночная Карэя, нягледзячы на пагрозы, анансавала новыя ракетныя выпрабаванні.

«Мы будзем праводзіць новыя ракетныя выпрабаванні - на штотыднёвай, штомесячнай і штогадовай аснове», - заявіў намеснік міністра замежных спраў КНДР Хан Сон Лён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках