2 траўня 2024, Чацвер, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Пастухоў: Трэба неадкладна прызнаць фігурантаў «справы патрыётаў» палітвязнямі

9
Міхаіл Пастухоў: Трэба неадкладна прызнаць фігурантаў «справы патрыётаў» палітвязнямі
МІХАІЛ ПАСТУХОЎ

Адкладаць прызнанне - значыць выступаць супраць іх правоў і інтарэсаў.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў праваабаронца і экс-суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі Міхаіл Пастухоў.

- Якую ацэнку вы б далі «справе патрыётаў», ці з'яўляецца яна палітычнай?

- Мы выказваліся з гэтай нагоды 13 красавіка на форуме «Свабоду палітвязням Беларусі». Форум прызнаў, што ў гэтай справе маецца вялікі палітычны складнік, мы ўважаем, што справа сфальшаваная. Зробленыя ўладамі дзеянні - незаконныя і носяць палітычны характар, таму ёсць падставы для прызнання іх палітычнымі вязнямі.

- Чаму так важна прызнанне ўсіх фігурантаў «справы патрыётаў» палітвязнямі? Ці паўплывае гэты крок на больш хуткае вызваленне?

- Я думаю, што прызнанне асоб палітычнымі вязнямі дае ім дадатковыя шанцы на тое, каб іх справу разгледзелі больш аб'ектыўна і яны маглі б разлічваць на больш хуткае вызваленне. Менавіта таму іх трэба неадкладна прызнаць палітвязнямі. Гэта павысіць увагу да іх міжнароднай грамадскасці, беларускай грамадзянскай супольнасці, яны будуць знаходзіцца на асаблівым рахунку. Таму адкладаць прызнанне і чакаць пакуль скончыцца судовы працэс - выступаць супраць іх правоў і інтарэсаў. Таксама судовы працэс можа мець закрыты характар, бо меліся негалосныя, аператыўныя распрацоўкі і працэс можа зацягнуцца, улічваючы, што група абвінавачаных - 20 чалавек. Таму трэба неадкладна прызнаць гэтых асобаў палітычнымі вязнямі.

- Калі гэта прызнанне так важна, чаму такая буйная арганізацыя, як «Вясна» дагэтуль не прызнала іх палітвязнямі? Можаце пракаментаваць іх пазіцыю?

- Я ўжо публікаваў сваё меркаванне з гэтай нагоды ў прэсе. Я прыйшоў да высновы, што «Вясна» асцярожнічае і робіць больш працяглую паўзу. Але я думаю, што ўжо цяпер, паводле крытэраў вызначаных Радай Еўропы ў дачыненні да палітвязняў, можна казаць, што ёсць дастатковыя падставы прызнаць іх такімі. Там маюцца два асноўных крытэры. Першы: да іх прынятая неапраўдана жорсткая мера стрымання; другі: непераканаўчыя падставы для выстаўлення абвінавачванняў, сфальсіфікаваныя. На мой погляд усе гэтыя крытэрыі маюцца і можна казаць аб прызнанні іх палітвязнямі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках