27 красавiка 2024, Субота, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Чарнавус: Кажуць нікога няма - а за дзвярыма звон бакалаў

5
Мікалай Чарнавус: Кажуць нікога няма - а за дзвярыма звон бакалаў
Мікалай Чарнавус
ФОТА: «Радыё Свабода»

Баранавіцкі актывіст распавёў пра свой паход у райвыканкам.

- 16 сакавіка я быў у райвыканкаме. Я хацеў развязаць пытанне аб выдзяленні залы для народнага сходу, а там была банальная п’янка...Я не змог дамовіцца, бо нікога не было на працоўным месцы. Мне кажуць, што нікога няма - а за дзвярыма чую звон бакалаў і віншаванні. Вось такое ў іх стаўленне да народа. Я патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што ні пра што не атрымалася дамовіцца ў райвыканкаме, бо там адбываецца п'янка.

Міліцыя прыехала на месца, узяла пробы на алкаголь - ва ўсіх натуральна паказала нуль. Кажуць, што вы адкажаце за ілжывы выклік. Вядома ж, пакажа нуль, бо міліцыя падпарадкоўваецца райвыканкаму.

Мне цяпер пагражаюць крымінальнай справай за ілжывы выклік.

Бачу толькі адно, на крымінальніка так не збіраюць справу, як на Чарнавуса.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках